Адкрыць галоўнае меню

Змены

1 652 байты дададзена ,  6 гадоў таму
 
Большасць даследчыкаў сцвярджае, што фракійцы сфарміраваліся ў раёне [[Карпаты|Карпатаў]] або былі нашчадкамі качавога насельніцтва Паўночнага Прычарнамор'я. Яны прасунуліся на поўдзень у самым пачатку [[бронзавы век|бронзавага веку]] і асімілявалі мясцовае палеабалканскае насельніцтва — нашчадкаў выхадцаў з [[Малая Азія|Малой Азіі]], ад якіх перанялі [[земляробства]]. У 2 - 1 тысячагоддзях да н. э. фракійцы перасяліліся на землі на ўсход ад [[Мармуровае мора|Мармуровага мора]], дзе змяшаліся з тубыльцамі. Фракійцы таксама жылі на некаторых паўночных [[востраў|астравах]] [[Эгейскае мора|Эгейскага мора]]
 
==Гісторыя==
[[Гамер]] быў першым аўтарам які ўзгадаў фракійцаў як саюзнікаў [[тэўкры|траянцаў]]. У "[[Іліяда|Іліядз]]е" яны паказаны як мужныя пешыя і каляснічыя ваяры. Рэз, правадыр фракійцаў, уразіў [[эліны|элінаў]] сваёю калясніцаю і ўзбраеннем, упрыгожаным [[золата]]м і [[срэбра]]м. Гамер называў [[Фракія|Фракію]] "пладавітай", а сярод яе багаццяў пералічваў [[Конь свойскі|коняў]] і халодную [[Зброя|зброю]]. [[Адысей]] падчас зваротнай вандроўкі з [[Троя|Троі]] разрабаваў [[горад]] фракійцаў-кіконаў. Там яго спадарожнікі захапілі [[віно]], [[Авечка свойская|авечак]] і [[карова|быкоў]].
 
Звесткі Гамера аб багаццях фракійцаў падцвярджаюцца пазнейшымі старажытнагрэчаскімі крыніцамі, а таксама [[археалогія|археалагічнымі]] раскопкамі. Выяўлена, што з Фракіі ў [[Старажытная Грэцыя|Грэцыю]] вывозіліся прадукты [[земляробства]] і [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]], у тым ліку знакамітае фракійскае віно, [[золата]] і [[срэбра]].
 
==Вядомыя фракійцы==
autoeditor
28 084

праўкі