Адкрыць галоўнае меню

Змены

2 740 байтаў дададзена ,  6 гадоў таму
[[Гамер]] быў першым аўтарам які ўзгадаў фракійцаў як саюзнікаў [[тэўкры|траянцаў]]. У "[[Іліяда|Іліядз]]е" яны паказаны як мужныя пешыя і каляснічыя ваяры. Рэз, правадыр фракійцаў, уразіў [[эліны|элінаў]] сваёю калясніцаю і ўзбраеннем, упрыгожаным [[золата]]м і [[срэбра]]м. Гамер называў [[Фракія|Фракію]] "пладавітай", а сярод яе багаццяў пералічваў [[Конь свойскі|коняў]] і халодную [[Зброя|зброю]]. [[Адысей]] падчас зваротнай вандроўкі з [[Троя|Троі]] разрабаваў [[горад]] фракійцаў-кіконаў. Там яго спадарожнікі захапілі [[віно]], [[Авечка свойская|авечак]] і [[карова|быкоў]].
 
Звесткі Гамера аб багаццях фракійцаў падцвярджаюцца пазнейшымі старажытнагрэчаскімі крыніцамі, а таксама [[археалогія|археалагічнымі]] раскопкамі. Выяўлена, што зЗ Фракіі ў [[Старажытная Грэцыя|Грэцыю]] вывозіліся прадукты [[земляробства]] і [[жывёлагадоўля|жывёлагадоўлі]], у тым ліку знакамітае фракійскае віно, [[золата]] і [[срэбра]].
 
У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. [[Герадот]] пісаў: "Народ фракійскі самы буйны на [[Планета Зямля|зямлі]] пасля [[індыйцы|індыйцаў]]. Калі б фракійцы былі супольнымі і кіраваліся адным правадыром, то былі бы самымі магутнымі і непераможнымі". Найбольш вядомыя плямёны (або народы) фракійскага паходжання:
*[[Старажытныя македонцы]]
*[[Дакі]]
*[[Геты]]
*[[Бесы]]
*[[Адрысы]]
 
У сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э. фракійцы [[Малая Азія|Малой Азіі]] трапілі пад уладу спачатку [[Лідыя|Лідыі]], а потым [[Ахеменіды|Персіі]]. [[Дарый I]] падчас вайны са [[скіфы|скіфамі]] захапіў Паўднёвую Фракію. Але пасля паражэнняў персаў ад скіфаў, а потым элінаў Фракія зноў набыла незалежнасць.
 
У выніку развіцця мясцовай гаспадаркі, а таксама шчыльных [[гандаль|гандлёвых]] сувязяў з Грэцыяй і іншымі краінамі ўжо да сярэдзіны 1 тысячагоддзя фракійскае грамадства падзялялася на некалькі сацыяльных пластоў. На вышэйшай прыступцы стаялі правадыры, улада якіх набыла спадчынны характар. Археалагічныя раскопкі магільняў фракійскіх правадыроў у [[Балгарыя|Балгарыі]] ў пачатку [[XXI стагоддзе|XXI]] ст. выявілі вялізарныя багацці, што клаліся разам з памерлымі. Самы нізкі статус мелі [[рабства|рабы]]. Герадот казаў, што ў Фракіі нязначнае становішча займалі таксама [[рамяство|рамеснікі]]. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. [[культура]] фракійцаў была значна элінізавана. Аднак Старажытная Грэцыя зведала і адваротны ўплыў. З Фракіі ў [[Міжземнае мора|Міжземнамор'е]] прыйшлі некаторыя формы земляробства, апрацоўкі [[метал]]аў, [[культ]] [[Арфей|Арфея]] і г. д.
 
==Вядомыя фракійцы==
autoeditor
28 044

праўкі