Фракійцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 25:
У выніку развіцця мясцовай гаспадаркі, а таксама шчыльных [[гандаль|гандлёвых]] сувязяў з Грэцыяй і іншымі краінамі ўжо да сярэдзіны 1 тысячагоддзя фракійскае грамадства падзялялася на некалькі сацыяльных пластоў. На вышэйшай прыступцы стаялі правадыры, улада якіх набыла спадчынны характар. Археалагічныя раскопкі магільняў фракійскіх правадыроў у [[Балгарыя|Балгарыі]] ў пачатку [[XXI стагоддзе|XXI]] ст. выявілі вялізарныя багацці, што клаліся разам з памерлымі. Самы нізкі статус мелі [[рабства|рабы]]. Герадот казаў, што ў Фракіі нязначнае становішча займалі таксама [[рамяство|рамеснікі]]. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. [[культура]] фракійцаў была значна элінізавана. Аднак Старажытная Грэцыя зведала і адваротны ўплыў. З Фракіі ў [[Міжземнае мора|Міжземнамор'е]] прыйшлі некаторыя формы земляробства, апрацоўкі [[метал]]аў, культ [[Арфей|Арфея]] і г. д.
 
У [[IV стагоддзе да н.э.|IV]] ст. да н. э. адбылося ўзвышэнне [[Старажытная Македонія|Старажытнай Македоніі]]. [[Філіп ІІII Македонскі]] далучыў да сваёй дзяржавы значную частку Фракіі. У [[III стагоддзе да н.э.|III]] ст. да н. э. фракійцы пацярпелі ад уварвання [[кельты|кельтаў]]. У [[46 да н.э.|46]] г. да н. э. македонскую частку Фракіі заваявалі [[Старажытны Рым|рымляне]]. У [[101]] - [[106]] гг. н. э. імператар [[Траян]] далучыў землі [[дакі|дакаў]]. Да сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. фракійцы былі [[раманскія мовы|раманізаваны]].
 
==Вядомыя фракійцы==