Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава). У 1932—1935 гг. вучыўся ў [[Беларуская кансерваторыя|Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі]]. Удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]]. У 1926—1931 гг. акцёр і хормайстар [[БДТ-3]], у 1931—1937 гг. кіраўнік самадзейных хораў. Адзін з арганізатараў і хормайстар ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1937–1941). У 1943–1944 гг. мастацкі кіраўнік Палескага абласнога ансамбля песні і танца, у 1944—1946 гг. начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 г. старшы рэдактар рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва.
 
Аўтар музыкі [[Гімн Беларускай ССР|Дзяржаўнага гімна БССР]] (верш А[[Міхась Мікалаевіч Клімковіч|М. КлімовічаКлімковіча]]), многіх хораў, песень на вершы [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Якуб Колас|Я. Коласа]], [[Пятрусь Броўка|П. Броўкі]], М. Машары, А. Русака, М. Чарота, А. Якімовіча і інш., інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень. Найбольш папулярны твор «Песня пра Нёман» (верш А. Астрэйкі).
 
Запісаў і апрацаваў больш за 500 беларускіх народных песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і найгрышаў. Імя Н.Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў.