Мінская губерня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, дапаўненне
др дапаўненне
Радок 58:
Афіцыйна адміністрацыйныя ўстановы пачалі працаваць з 22 верасня (2 кастрычніка) 1795, а кіраванне стала ажыццяўляцца па прынятым у [[1775]] у Расійскай імперыі «Устанаўленні кіравання губерняў Усерасійскай імперыі»: у Мінску адкрыліся Мінскае намесніцкае праўленне, судовыя (угалоўная і грамадзянская) палаты, казённая палата, совесны суд, прыказ грамадскага нагляду, верхні земскі суд, губернскі магістрат і верхняя расправа.
 
З [[1793]] па [[1801]] Мінская губерня ўваходзіла ў склад [[Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства|Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства]] (і яго пераемнікаў — [[Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства|Мінскага, Валынскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства]] і [[Мінскае, Ізяслаўскае і Брацлаўскае генерал-губернатарства|Мінскага, Валынскага і Падольскага ваеннае губернатарства]]). У [[1801]]—[[1816]] Мінская губерня ўваходзіла ў склад [[Кіеўскае ваеннае губернатарства|Кіеўскага ваеннага губернатарства]] (1801—1832); з [[8 студзеня]] [[1831]] па [[13 красавіка]] [[1831]] — уваходзіла ў склад [[Віцебскае генерал-губернатарства|Віцебскага генерал-губернатарства]] (1823—1856). 13 красавіка 1831 Мінская губерня была вылучана са складу Віцебскага генерал-губернатарства і перайшла (13 красавіка 1831 — 31 ліпеня 1831) пад уладу Галоўнакамандуючага Рэзервовай арміяй, а пасля (31 ліпеня 1831 — 6 кастрычніка 1831) Галоўнакамандуючага Дзеючай арміяй. Паралельна было створана таксама [[Мінскае часовае ваеннае губернатарства]] (31 красавіка 1831 — 22 студзеня 1832) для задушэння паўстання ў Мінскай губерні і далейшага арышта і прыцягнення да следства яго удзельнікаў. У [[1834]]—[[1856]] і [[1862]]—[[1870]] Мінская губерня ўваходзіла ў склад [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|Віленскага генерал-губернатарства]] (1832—1864), перайменаванага [[24 лютага]] [[1864]] у [[Віленскае генерал-губернатарства]] (1864—1912).
 
У пачатку XX стагоддзі плошча яе тэрыторыі складала каля 91 213 км², а колькасць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.