Майкл Бішап: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Біяграфія: дапаўненне
Радок 28:
== Біяграфія ==
Джон Майкл Бішап нарадзіўся [[22 лютага]] [[1936]] года ў Ёрку ([[Пенсільванія]]) у сям'і [[лютэранства|лютэранскага]] святара. Ён скончыў невялікую вясковую школу, а затым правінцыйную вышэйшую школу. Сяброўства з сямейным урачом Робертам Кафам стымулявала яго цікавасць да біялогіі чалавека. Вырашыўшы паступаць у медыцынскую школу, Бішап спачатку скончыў Гетысбургскі каледж, а затым пачаў вывучаць [[медыцына|медыцыну]] ў [[Гарвардскі ўніверсітэт|Гарвардскім універсітэце]].
 
Ён пачаў сваю кар'еру, працуючы ў Нацыянальным інстытуце алергіі і інфекцыйных захворванняў, які з'яўляецца часткай Нацыянальнага інстытута здароўя. Затым ён правёў год, працуючы для інстытута імя Генрыха Петэ ў [[Гамбург]]у, [[Германія]], а пасля перайшоў на факультэт Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска ў [[1968]] годзе.<ref name="ucsf">[http://chancellor.ucsf.edu/Chancellor/jmb.htm Autobiography on UCSF Website]</ref> Бішап застаўся на кафедры ў школе з [[1968]] года, і быў рэктарам універсітэта з [[1998]] па [[2009]] год.<ref name="stepdown">[http://news.ucsf.edu/releases/susan-desmond-hellmann-named-uc-san-francisco-chancellor/ Susan Desmond-Hellmann named UC San Francisco chancellor]</ref> Ён з'яўляецца дырэктарам Лабараторыі Бішапа<ref>http://hooper.ucsf.edu/hooper/bishop_lab.html</ref>.
 
Аўтар навуковых прац па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу.