Розніца паміж версіямі "Польска-савецкая вайна"

няма тлумачэння праўкі
др (Bot: Migrating 42 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q186284 (translate me))
Аднак у ходзе Варшаўскай аперацыі ў канцы ліпеня — першай палове жніўня 1920 Чырвоная Армія пацярпела разгромнае паражэнне. З 17.8. польскія войскі перайшлі ў татальнае наступленне, заходзілі ў тыл злучэнням Захдняга фронту. 4-я армія, 3-і конны корпус, 2 дывізіі 15-й арміі вымушаны былі адступіць на тэрыторыю Усходняй Прусіі, дзе былі інтэрніраваныя. Да 25.8. войскі Заходняга фронту адышлі на лінію Ліпск — Свіслач — на ўсход ад Брэста.
 
Гэта паражэнне Чырвонай Арміі, якое ў польскай літаратуры атрымала назву "Цуд на Вісле", было абумоўлена шэрагам прычын. Перш за ўсё, была пераацэнена гатоўнасць рабочых і сялян Польшчы падтрымаць наступленне Чырвонай Арміі. Кіраўніцтва Савецкай Расіі і Камуністычнай партыі разлічвала, што паход савецкіх войск у Польшчу будзе садзейнічацьсудзейнічаць разгортванню сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, але гэтага не адбылося. Абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы савецкай краіны не далі магчымасці забяспечыць усім неабходным войскі фронту. У выніку перавага ў колькасці войск, узбраення і матэрыяльнага забеспячэння была на польскім баку. Акрамя таго, савецкае камандаванне зрабіла памылкі стратэгічнага і тактычнага характару.
 
Польскія войскі выкарысталі ініцыятыву і ў верасні-кастрычніку 1920 прасунуліся на ўсход, захапіўшы Мінск. Крыху пазней яны зноў адступілі. 12.10.1920 ў Рызе падпісаны дагавор аб перамір'і і ўмовах міру, а 18.3.1921 [[Рыжскі мірны дагавор]], які вызначыў новую ўсходнюю мяжу Польшчы.
Ананімны ўдзельнік