Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Мюнхенскі тэхнічны універсітэт''' (ням. Technische Universität München, TU München, TUM) — вышэйшая навучаль...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:10, 1 красавіка 2013

Мюнхенскі тэхнічны універсітэт (ням. Technische Universität München, TU München, TUM) — вышэйшая навучальная ўстанова, заснавана ў 1868 годзе, знаходзіцца ў горадзе Мюнхене, з'яўляецца адзіным тэхнічным універсітэтам Баварыі і адным з самых вялікіх вышэйшых навучальных устаноў у Германіі. Універсітэт уваходзіць у аб'яднанне тэхнічных універсітэтаў Германіі TU 9 і з'яўляецца адным з самых прэстыжных ВНУ Германіі.

Ва ўніверсітэце ажыццяўляецца навучанне па 132 спецыяльнасцях. Разам з тыповымі для тэхнічнага ВНУ факультэтамі тэхнічных і прыродазнаўчых навук існуюць і факультэты эканомікі, спорту і медыцыны.

Гісторыя

Універсітэт быў заснаваны як Політэхнічная школа каралём Баварыі Людвігам II ў 1868 годзе.

З 1877 афіцыйна перайменаваны ў Каралеўскую баварскую Тэхнічную Вышэйшую Школу.

Пераназванне ў Тэхнічны Універсітэт адбылося ў 1970 годзе.

У 1901 годзе ў ВНУ адкрыўся дысертацыйных савет.

У 1930 годзе да яго была далучана Вышэйшая школа сельскай гаспадаркі.

У 1937 годзе Максам Шмітам быў распрацаваны праект новага будынка універсітэта ў Німфенбургу, які не быў рэалізаваны. Падчас другой сусветнай вайны будынкі ўніверсітэта ў цэнтральнай частцы горада былі на 80% разбураны, заняткі аднавіліся ў 1946 годзе.

Універсітэцкі гарадок Гархінг быў заснаваны ў 1957 годзе адначасова з пускам мюнхенскага такамака.

У 1967 годзе адкрылася медыцынская клініка на правым беразе Ізара.


З 1995 года прэзідэнтам Універсітэта з'яўляецца прафесар хіміі Вольфганг Герман.

Мюнхенскі тэхнічны ўніверсітэт з'яўляецца з лістапада 2006 года разам з універсітэтам Карлсруэ і мюнхенскім універсітэтам імя Людвіга і Максіміліяна элітным універсітэтам і ўдзельнікам праграмы "Канцэпцыі будучыні". Да 2011 года яму штогод ажыццяўлялася дзяржаўная фінансавая падтрымка ў памеры 30 мільёнаў еўра.