Тэхналагічны інстытут Карлсруэ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тэхналагічны інстытут Карлсруэ''' (ням. Karlsruher Institut für Technologie (KIT), лац. Fridericiana (Фрыдэрыцыяна...'
 
Радок 20:
У 2006 годзе быў падпісаны дагавор аб стварэнні Тэхналагічнага Інстытута Карлсруэ. Вышэйшая навучальная ўстанова, створаная шляхам аб'яднання Універсітэта Карлсруэ і Навукова-даследчага цэнтра Карлсруэ, адкрылася 1 кастрычніка 2009 года.
Тут вучыліся вынаходнік аўтамабіляў [[Карл Бенц]] і «бацька амерыканскай вадароднай бомбы» [[Эдвард Тэлер]]. У 1888 годзе ва ўніверсітэце Карлсруэ [[Генрых Герц]] адкрыў электрамагнітныя хвалі, а двума гадамі раней ён са сваім вучнем Вільгельмам Хальваксам упершыню сістэматычна вывучыў фотаэфект. Паслядоўнік Герца на пасадзе загадчыка кафедры фізікі Ота Леман выконвае ў пачатку дваццатага стагоддзя фундаментальную працу па першым даследаванні уласцівасцяў вадкіх крышталяў. Калега Герца па гэтай жа кафедры прафесар [[Карл Фердынанд Браўн|Фердынанд Браўн]] распрацаваў тут у 1897 годзе першы варыянт электронна-прамянёвай трубкі. У 1860 годзе на базе універсітэта быў праведзены першы сусветны з'езд хімікаў, на якім абаронцы хімічнай атамістыкі ў вострай барацьбе з яе праціўнікамі атрымалі перамогу. Актыўным удзельнікам гэтага з'езда быў [[Дзмітрый Іванавіч Мендзялееў]].