Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: {{Інфармацыя пра вёску | | Назва = Дзітрыкі | Раён = Лідскі | Сельсавет = Тарноўскі | Мясцовая наз...
 
Радок 16:
Назва вёскі звязана з ракой Дзітва і мае, праўдападобна, старажытныя, балцкія карані.
 
Людзі жылі ў гэтай мясцовасці з глыбокай старажытнасці. На хутары Ерэмеевічы ля дому спадарыні Супрон Юзэфы знойдзена каменная свідраваная сякера эпохі бронзы, а таксама крамянёвыя прылады працы. На супрацьлеглым беразе Дзітвы - ў вёсцы Ольжава - знаходзіцца гарадзішча другой паловы І тыс. н.э. (мясцовая назва "Шведская гара"), рэшткі селішча,. У вёсцы Любары - курганападобныя насыпы.
 
На пачатку ХХ ст. Дзітрыкі належалі да Тарноўскай воласці [[Лідскі павет|Лідскага павета]]. У вёсцы было 243 жыхары, 231 дзесяціна зямлі. Побач з вёскай знаходзіўся маёнтак (двор) Макрэцкіх, 28 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі. Каля маёнтка знаходзілася маляўнічае возера, сад.
 
З [[1921]] па [[1939]] Дзітрыкі ў складзе Польшчы. Вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства паводле [[перапіс насельніцтва|перапісу насельніцтва]] 1921 налічвала 36 жылых пабудоў, 211 жыхароў.
Пасля прыходу бальшавіцкай улады маёнтак разрабаваны, на месцы панскага дому заложаны будынак школы.
 
У 1971 ў Дзітрыках было 63 двары, 159 жыхароў. У 1996 - 83 падвор'і, 200 жыхароў.