Эндзі Уорхал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
Эндру Уорхал нарадзіўся [[6 жніўня]] [[1928]] года ў [[Пітсбург]]у з імем ''Андрэй Варгола''. Яго бацькі, ''Андрый Варгола'' і ''Улія Юстына Завацка'' (фамілію Варгола змянілі на англійскі варыянт Уорхал пасля пераезду ў ЗША), былі эмігрантамі са [[Славакія|Славакіі]], якая ў той час уваходзіла ў склад [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыі]]. Яны паходзілі з русінскіх грэка-каталікоў з вёскі ''Мікоя'' на поўначы Славакіі. У Славакіі бацька працаваў на вугальнай шахце ў наваколлі [[Медзілаборцэ]].
 
У маладосці Эндзі захварэў [[харэя]]й, якая, хутчэй за ўсё, была вынікам ускладнення [[шкарлятына|шкарлятыны]]. Гэта хвароба на ўсё жыццё змяніла знешні выгляд у будучыню Уорхала.
 
Творчыя здольнасці, якія выявіліся яшчэ ў маладосці, дазволілі Уорхалу скіраваць сваю адукацыю на мастацтва. Ён паступіў на факультэт камерцыйнага мастацтва ''Універсітэту Карнэгі Мелан'' у Пітсбургу. У [[1949]] годзе ён пераехаў у [[Нью-Ёрк]], дзе пачаў кар'еру ілюстратара [[часопіс]]аў і стваральніка [[Рэклама|рэкламы]] ў ''Міжнародным Мастацкім Цэнтры''. У [[1950-я]] гады, творчасць Уорхала яшчэ не набыла сваю адметнасць. У гэты час Уорхал атрымаў вядомасць дзякуючы сваім эксцэнтрычным чарнільным малюнкам абутку, выкананым у вольным стылі з намеранымі плямамі.
Радок 38:
 
Вакол мастака склалася асаблівая субкультура моладзі, адна з удзельніц якой, феміністка ''Валеры Саланас'' у [[1968]] годзе выстраліла ў «настаўніка», цяжка яго параніўшы. Нягледзячы на тое, што яго жыццё атрымалася ўратаваць, Уорхал застаўся інвалідам і ў [[1987]] годзе памёр ад наступстваў гэтага ранення. Ён быў пахаваны ў Пітсбургу, у грэка-каталіцкай царкве Св. Духу.
 
== Творчасць ==
=== Мастацтва ===