Афіны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Назова: арфаграфія
→‎Музэі: арфаграфія
Радок 193:
Горад з'яўляецца адным з асноўных сусветных цэнтраў [[Археалогія|археалагічных]] даследаванняў. Акрамя нацыянальных устаноў, такіх як [[Афінскі ўніверсітэт]], [[Археалагічнае таварыства Афінаў|Археалагічнае таварыства]], некалькіх археалагічных музеяў (у тым ліку [[Нацыянальны археалагічны музей Афінаў|Нацыянальны археалагічны музей]], Эпіграфічны музей, Візантыйскі музей, а таксама музеі ў старажытных [[Агора|Агоры]], [[Акропаль|Акропалі]] і [[Керамейкас]]а), горад таксама з'яўляецца домам для Дэмакрытавай лабараторыі Археаметрыі, а таксама шэрагу рэгіянальных і нацыянальных археалагічных устаноў, якія з'яўляюцца часткай грэчаскага дэпартамента культуры. Акрамя таго, Афіны месцяць 17 замежных археалагічных інстытутаў, якія заахвочваюць вучоных са сваіх родных краін і садзейнічаюць правядзенню даследаванняў. У выніку, Афіны маюць больш за дзесятак археалагічных бібліятэкаў і тры спецыялізаваныя археалагічныя лабараторыі, акрамя таго гэта месца некалькіх сотняў спецыялізаваных канферэнцый і семінараў на год, а таксама ў Афінах праходзяць дзесяткі археалагічных выставак.
 
=== МузэіМузеі ===
Найбольш важныя музеі Афінаў уключаюць у сябе: [[Нацыянальны археалагічны музей Афінаў|Нацыянальны археалагічны музей]], найбуйнейшы археалагічны музей у краіне і адзін з найбольш важных міжнародных музеяў, так як ён утрымлівае шырокую калекцыю старажытнасцей, яго экспанаты ахопліваюць перыяд больш за 5000 гадоў, пачынаючы з позняга [[неаліт]]у і заканчваючы рымскай Грэцыяй; [[Музей Бенакі]] з некалькімі філіяламі, дзе ў кожным ёсць свая калекцыя, у тым ліку рэчаў старажытнага часу, [[Візантыйская імперыя|візантыйскай]] і [[Асманская імперыя|асманскай эпохаў]] і кітайскае мастацтва; [[Візантыйскі і хрысціянскі музей|Візантыйскі і хрысціянскі музей]], адзін з самых знакамітых музеяў візантыйскага мастацтва; [[Нумізматычны музей Афінаў|Нумізматычны музей]], дзе сабрана ўнікальная калекцыя старажытных і сучасных [[манета|манет]], [[Музей Кікладскага мастацтва]], дзе размяшчаецца шырокая калекцыя кікладскага мастацтва, у тым ліку знакамітыя фігуркі з белага мармуру, і, нарэшце, [[Новы Музей Акропаля]], адчынены ў [[2009]] годзе, замяніўшы стары музей на Акропалі. Новы музей стаў значна больш папулярным, амаль аднаго мільёна чалавек наведалі яго ўлетку 2009 года. Малыя і прыватныя музеі таксама засяроджаны на грэчаскай культуры і мастацтве.