Мемуары: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 37 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q112983 (translate me)
Радок 5:
 
== Гісторыя жанру мемуараў ==
Вядучай [[жанр]]авай прыкметай мемуарыстыкі з'яўляецца суб'ектыўнае асэнсаванне пэўных гістарычных падзей, жыццёвага шляху канкрэтна-гістарычнай асобы з прыцягненнем дакументаў, суаднясеннем ўласнага духоўнага вопыту аўтара з унутраным светам яго герояў, сацыяльна-псіхалагічнай прыродзе іх учынкаў, матывацыяй дзеянняў і рашэнняў . Заснавальнікам гэтага жанру лічыцца [[Ксенафонт]]  — аўтар успамінаў пра [[Сакрат]]а, ваенны паход [[грэкі | грэкаў]] («Анабасіс», 401 да н.э.). Жанр стаў папулярным ужо ў эпоху [[элінізм]]у. У [[Старажытны Рым | рымскую]] эпоху да мемуараў звяртаўся [[Юлій Цэзар]] («Запіскі пра Гальскую вайну»), у эпоху [[Сярэднявечча]] — [[П'ер Абеляр]] («Гісторыя маіх блуканняў»), у эпоху [[Адраджэнне|Адраджэння]] — [[Бенвенута Чэліні]] і іншыя. Цікавасць да мемуараў не згасла і пазней ([[Іаган Вольфганг Гётэ]], [[мадам дэ Сталь]], [[Стэндаль]], [[Генрых Гейнэ]], [[Іван Тургенеў]], [[Анатоль Франс]], [[Рабіндранат Тагор]], [[Эрнэст Хемінгуэй]] і іншыя).
 
Мемуары на старабеларускай мове паявішся ў канцы XVI — 1-й пал. XVII ст. («Дзённік [[Ф. Еўлашоўскі|Ф. Еўлашоўскага]]», «Дыярыуш» [[А. Філіповіч]]а). У новай беларускай літаратуры вядомы мемуары: «3 палераў Альгерда Абуховіча», [[М. Хведаровіч]]а «Памятныя сустрэчы», [[М. Лужанін]]а «Вачыма часу», [[Я. Скрыган]]а «Некалькі хвілін чужога жыцця», [[Л. Геніюш]] «Споведзь», [[С. Грахоўскі|С. Грахоўскага]] «Зона маўчання», [[П. Пруднікаў|П. Пруднікава]] «Далёкае, але незабытае». Культурнаму жыццю Беларусі прысвечаны мемуарныя творы [[П. Мядзёлка|П. Мядзёлкі]] «Сцежкамі жыцця», [[З. Азгур]]а «Незабыўнае», [[Я. Рамановіч]]а «Знаёмыя сілуэты», а таксама шматлікія зборнікі ўспамінаў пра [[Я. Купала|Я. Купалу]], [[Я. Колас]]а, [[М. Багдановіч]]а, [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], [[Ц. Гартны|Ц. Гартнага]], [[М. Лынькоў|М. Лынькова]], [[І. Мележ]]а, В. Таўлая, У. Галубка, Р. Шырму і інш. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Беларусі адаюстрапаны ў тэматычных зборніках, кнігах В. Казлова, У. Лабанка, Р. Мачульскага, П. Калініна, В. Дзенісевіча і інш.