Роберт Вудра Вільсан: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Роберт Вудра Вільсан''' (анг.: Robert Woodrow Wilson; нар. {{ДН|10|1|1936}}, Х'юстан, ЗША) — амерыканскі ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 09:56, 3 красавіка 2013

Роберт Вудра Вільсан (анг.: Robert Woodrow Wilson; нар. 10 студзеня 1936, Х'юстан, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1978) «за адкрыццё мікрахвалевага рэліктавага выпраменьвання» (сумесна з Арно Аланам Пензіясам. Пётр Леанідавіч Капіца атрымаў Нобелеўскую прэмію за гэты ж год па іншай тэме).

Працуючы над новым тыпам антэн у лабараторыях Бэла ў Нью-Джэрсі, Вільсан і Пензіяс выявілі крыніцу шумавога сігналу ў атмасферы, якую яны не маглі растлумачыць. Пасля ліквідацыі ўсіх патэнцыйных крыніц шуму, уключаючы пасадку галубоў на антэну, шум прыйшлося прызнаць мікрахвалевым рэліктавым выпраменьваннем, што было зроблена Дзікэ з вучнямі ў артыкуле, які тэарэтычна абгрунтоўваў вынік Вільсана - Пензіяса. Гэта адкрыццё паслужыла важным фактам для пацверджання гарачай мадэлі Сусвету, канчаткова абвергнуўшы халодную мадэль у рамках тэорыі вялікага выбуху.

Студэнтам Вільсан вучыўся ва ўніверсітэце Райса. У гэтым універсітэце ён паступіў у таварыства Фі-Бэта-Капа. Аспірантуру Вільсан прайшоў у Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце.

Вільсан і Пензіяс атрымалі медаль імя Генры Дрэпера ў 1977 годзе.