Генрых Рорэр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Генрых Рорэр''' (ням. Heinrich Rohrer; нар.{{ДН|6|6|1933}}, Букс, Швейцарыя) — швейцарскі фізік, лаў...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:44, 3 красавіка 2013

Генрых Рорэр (ням. Heinrich Rohrer; нар.6 чэрвеня 1933, Букс, Швейцарыя) — швейцарскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1986) (палова прэміі, сумесна з Гердам Бінігам "за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа"; другую палову прэміі атрымаў Эрнст Руска «за працу над электронным мікраскопам».)

Біяграфія

Пасля заканчэння школы восенню 1951 Рорэр паступіў у Вышэйшую тэхнічную школу ў Цюрыху на фізічнае аддзяленне. Сярод яго выкладчыкаў былі Вольфганг Паўлі і Паўль Шэрэр. У 1955 г. Рорэр пачынае працаваць над дысертацыяй, на кафедры Ёргена Ольсена, па тэме змены даўжыні звышправаднікоў пры пераходзе ў звышправодны стан, індукаваныя магнітным полем. У 1963 г. Рорэр перайшоў у даследчыя лабараторыі IBM у Рушліконе, дзе ён працаваў над эфектам Кандо і пасля сустрэчы з Гердам Бінігам распрацаваў сумесна з ім сканавальны тунэльны мікраскоп.