Музей Обальскага камсамольскага падполля: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Музей Обальскага камсамольскага падполля''' — музей, адкрыты ў гарадскі пасёлак Обал...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:01, 3 красавіка 2013

Музей Обальскага камсамольскага падполлямузей, адкрыты ў г. п. Обаль 29 кастрычніка 1965 г. Ён стаў філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а з 1 красавіка 2000 г. з'яўляецца філіялам Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея. У музеі сабрана больш за 1000 экспанатаў.

Галоўную экспазіцыю музея ўтвараюць матэрыялы аб дзейнасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны Обальскай падпольнай камсамольскай арганізацыі "Юныя мсціўцы". У іншых экспазіцыях адлюстраваны ўдзел камсамола Беларусі ў грамадзянскай вайне і сацыялістычным будаўніцтве, подзвігі камсамольцаў і моладзі Беларусі на франтах Вялікай Айчыннай вайны, на акупаванай тэрыторыі, удзел камсамола ў пасляваенным аднаўленні народнай гаспадаркі.

Сярод экспанатаў – дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы вядомых герояў-камсамольцаў, творы мастацтва і г.д.


Літаратура

  • Музей комсомольской славы // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И.П. Шамякин [и др.]. – Мн., 1985. – С. 516-517.