Кацюша (мемарыяльны комплекс): Розніца паміж версіямі
Новая старонка: ''''Аршанскі мемарыяльны комплекс «Кацюша»''' — мемарыяльны комплекс размешчаны на вуліцы ...' |
(Няма розніцы)
|
Версія ад 15:17, 3 красавіка 2013
Аршанскі мемарыяльны комплекс «Кацюша» — мемарыяльны комплекс размешчаны на вуліцы Магілёўскай, каля моста цераз Дняпро, па левым беразе ракі.
Перадгісторыя
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны (28 чэрвеня 1941 г.) па распараджэнні Вярхоўнага камандавання была сфарміравана батарэя рэактыўных установак («Кацюша») на чале з капітанам Іванам Андрэевічам Флёравым. Захапіўшы Оршу, гітлераўцы наступалі на Смаленск. У Оршу адзін за адным прыбывалі варожыя эшалоны з баявой тэхнікай і жывой сілай. Камандзір эксперыментальнай батарэі рэактыўнай артылерыі ВМ-13 капітан І.А. Флёраў атрымаў загад адкрыць агонь па Аршанскім чыгуначным вузле і пераправах цераз Дняпро і р. Аршыца. 14 ліпеня ў 15 гадзін 15 мінут раздаўся першы ў гісторыі войнаў залп рэактыўных мінамётаў на чыгуначнай станцыі Орша.
Мемарыяльны комплекс
Мемарыяльны комплекс створаны ў 1960 г. (арх. Ю. Градаў, В. Занковіч, Л. Левін; метал, бетон, каменная крошка).
Кампазіцыя мемарыяла грунтуецца па кантрасце аб'ёмаў, асіметрычнасці і рознамаштабнасці мас. Справа пры ўваходзе на тэрыторыю мемарыяла размешчаны невялікі чорны куб з інфармацыйным надпісам. На ўзвышшы злева ў лінію пастаўлены ў выразным рытме васьміметровыя, імкліва нацэленыя ў вышыню жалезабетонныя элементы – рэйкі (размешчаны на 6 тумбах з пяціканцовымі залатымі зоркамі на чорным фоне), якія сімвалізуюць пускавыя ўстаноўкі. У цэнтры самай высокай пляцоўкі комплексу, пакрытай шырокай белай лентай бетоннага стылабата, па пастаменце – макет рэактыўнага мінамёта «Кацюша». Суровыя таны чорных пастаментаў пад зеленаватымі рэйкамі-блокамі, чырвоныя тарцы цаглін, якімі выкладзена пляцоўка порад белым стылабатам з зялёна-чырвоным макетам рэактыўнай устаноўкі на ім, асацыіруюцца з драматызмам адгрымеўшых баёў.
Гл.таксама
Літаратура
- Мемарыяльны комплекс “Кацюша” // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 94.