Рыцар, смерць і д’ябал: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены
Радок 3:
 
== Апісанне ==
На гравюры збройны хрысціянскі [[рыцар]] ў цясніне, вакол яго [[д'ябал|Д'ябал]] са свіным лычом і Смерць вярхом на кані. Смерць трымае пясочны гадзіннік, каб нагадаць рыцару пра кароткасць жыцця і марнасцімарнасць намаганняў. Д'ябал ідзе следам, гатовы скарыстаць кожную памылку. Але яздок рухаецца па цясніне ігнаруючы ці не гледзячы на постаці каля сябе. Рыцар дэманструе абсалютную пагарду да небяспекі і сумневаў, што часта разглядалася як сімвал гонару і мужнасці.
Смерць, Д'ябал, і пейзаж, усё, намалявана ў змрочных тонах «Паўночнага Адраджэння». Абодва персанажы пагражаюць рыцару, які закаваны і абаронены ў кожным сэнсе ў браню сваёй веры. Гэта, як лічыць большасць гісторыкаў мастацтва звязана з публікацыямі галандскага гуманіста і багаслова Эразма ў «Кіраўніцтве хрысціянскага салдата» («Enchiridion militis Christiani»). Гравюру таксама трэба разглядаць з улікам слоў псалма 22:4: «Нават калі іду далінай цемры — не пабаюся зла, бо Ты са мною; посах твой і апора Твая — яны супакояць мяне».