Македонцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 22:
 
'''Македо́нцы''' ({{lang-mk|Македонци}}) — [[славяне|славянскі]] народ, карэнныя насельнікі [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]]. Жывуць у [[Рэспубліка Македонія|Рэспубліцы Македонія]], у суседніх рэгіёнах [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Албанія|Албаніі]], [[Балгарыя|Балгарыі]], на захадзе [[Турцыя|Турцыі]]. У выніку эміграцыі склаліся буйныя македонскія абшчыны ў іншых [[Еўропа|еўрапейскіх]] краінах, [[Аўстралія|Аўстраліі]], [[ЗША]], [[Канада|Канадзе]]. Агульная колькасць - 2 115 тыс. чал.<ref>[http://www.joshuaproject.net/peoples.php?peo3=13186 Macedonian]</ref>.
 
==Народная культура==
===Матэрыяльная культура===
Да нашага часу [[сельская гаспадарка]] з'яўляецца адной з найважнейшых галін [[эканоміка|эканомікі]] [[Рэспубліка Македонія|Рэспублікі Македонія]]. Македонцы, якія жывуць у суседніх краінах, таксама ў значнай ступені захоўваюць аграрны лад жыцця. Прыродна-геаграфічныя ўмовы Македоніі дазваляюць займацца рознымі відамі сельскагаспадарчай вытворчасці. У міжгорных западзінах і ва ўмераным горным поясе вырошчваюць [[збожжавыя культуры]], [[тытунь]], [[мак]], [[вінаград]], [[садавіна|пладовыя]] дрэвы і г. д. Да пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. найбольш урадлівыя землі знаходзіліся ва ўладанні паноў-[[мусульмане|мусульман]]. [[хрысціянства|Хрысціянскае]] насельніцтва пакутвала ад малазямелля. Да сярэдзіны XX ст. тэхніка апрацоўкі [[глеба|глебы]] таксама заставалася застарэлай. Палеткі апрацоўваліся пераважна [[драўніна|драўляным]] ралам з кароткай дзяржальняй і стрэлападобным лямешам.
 
[[Жывёлагадоўля]] развіта ў горных раёнах, асабліва на захадзе. Найбольш распаўсюджаная свойская жывёла — [[Авечка свойская|авечка]]. Трымаюць таксама [[Каза свойская|коз]], [[карова|кароў]], [[конь|коняў]], [[асёл|аслоў]], радзей [[свінні|свінняў]]. У мінулым, кароў выкарыстоўвалі не столькі для атрымання [[малака]], колькі як цяглавую жывёлу. У [[вёска]]х і на ўскраінах [[горад|гарадоў]] даволі распаўсюджана [[пчалярства]], на [[возера|азёрах]] — [[рыбалоўства]].
 
Здаўна македонцы займаліся адыходніцтвам. У цеплую пару года мужчыны займаліся сельскай гаспадаркай, а ў астатнія месяцы працавалі ў гарадах, у тым ліку дастаткова аддаленых, будаўнікамі, цяслярамі, возчыкамі, наймаліся на лесараспрацоўкі і каменаломні. Македонскія [[рамяство|рамеснікі]] здаўна славіліся разьбярствам па дрэву, вытворчасцю [[метал]]ічнага посуду, конскай збруі і інш.
 
Сельскія паселішчы рознага тыпу. У далінах сустракаюцца вялікія вёскі, пабудаваныя паабапал дарогі але вакол плошчы. У эпоху [[Асманская імперыя|асманскага]] панавання ўзніклі вёскі-''чыфлік'' з высокай агароджай. У горных раёнах распаўсюджаны так званыя раскіданыя паселішчы, калі асобныя гаспадаркі або некалькі гаспадарак (''край'') знаходзяцца на пэўнай дыстанцыі (да 2 км). Гарады да [[1912]] г. былі заселены пераважна [[грэкі|грэкамі]] або мусульманамі, таму старыя кварталы да нашага часу захоўваюць усходняе аблічча. Да пачатку XX ст. тыповыя хаціны [[каркас]]ныя, абмазаныя [[гліна]]й, аднакамерныя. [[Падлога]] земляная. [[Дах]] накрывалі дранкай або саломай. Столі не было. Жытло падзялялі драўлянай перагародкай на жылую частку (''кука'') і хлеў для жывёлы (''пандзіла''). У XX ст. пачалі ўзводзіць большыя па плошчы жытлы, часцяком на 2 або 3 паверхі. Ніжні паверх выкарыстоўвалі для гаспадарчых мэтаў.
 
У горных раёнах Македоніі захаваліся многія архаічныя рысы народнай [[вопратка|вопраткі]]. Жаночы строй складаецца з тунікападобнай кашулі (''кашульа'' або ''рыза'') з высокім каўняром, расхінутай камізэлькі, фартуха і каляровага ваўнянага пояса. На галаву апранаюць круглы капялюшык-''фес'', а паверх яго - хустку. Мужчынскі строй уключае кашулю, доўгую (''долама'') або кароткую (''джэмадан'') палатнянай камізэльку, [[штаны]] рознага крою.
 
==Мова==