Македонцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 24:
 
==Паходжанне і гісторыя==
У старажытнасці тэрыторыя [[Балканскі паўвостраў|Балканскага паўвострава]], населенага сучаснымі македонцамі, была занята [[ілірыйцы|ілірыйскімі]], [[фракійцы|фракійскімі]] і [[грэкі|грэчаскімі]] плямёнамі. Само найменне [[Македонія, зямля|Македоніі]] паходзіць ад назвы [[старажытныя македонцы|старажытных македонцаў]], якія маглі належыць як да фракійцаў, так і да грэкаў. Да [[148]] г. н. э. існавала буйная [[Старажытная Македонія|Македонская дзяржава]], пазней заваяваная [[Старажытны Рым|Рымам]]. Да сярэдзіны 1 тысячагоддзя н. э. яе насельніцтва было значна [[эліны|элінізавана]] або [[раманскія мовы|раманізавана]], толькі ў заходняй [[гара|горнай]] частцы захаваліся нашчадкі ілірыйцаў і фракійцаў — продкі сучасных [[албанцы|албанцаў]]. Таксама захавалася назва Македоніі як [[Гістарычная вобласць|гістарычнай вобласці]].
 
У [[V стагоддзе|V]] - [[VI стагоддзе|VI]] стст. на Балканскі паўвостраў з поўначы прыйшлі [[славяне]]. Непасрэдна на тэрыторыі Македоніі рассяліліся плямёны [[другавіты|другавітаў]], струменцаў, берзічаў і інш. Яны ў значнай ступені [[Асіміляцыя, сацыялогія|асімілявалі]] тубыльцаў. Сучасныя македонцы з'яўляюцца непасрэднымі нашчадкамі старажытнага балканскага і прышлага славянскага насельніцтва.
 
У [[681]] г. на поўдзень ад [[Рака Дунай|Дуная]] было заснавана [[Першае Балгарскае царства|Балгарскае царства]], у склад якой трапіла частка Македоніі (у тым ліку тэрыторыя сучаснай [[Рэспубліка Македонія|Рэспублікі Македонія]]). Паўднёвыя землі (тэрыторыя сучаснай [[Македонія, Грэцыя|грэчаскай Македоніі]]) у большым кантралявалася [[Візантыя]]й. [[Булгары]] і візантыйцы праводзілі палітыку перасялення славян, што прывяло да распаду традыцыйных племянных саюзаў і некаторым зменам на [[этнас|этнічнай]] [[Геаграфічная карта|карце]] Балканскага паўвострава. Значную ролю ў захаванні славянскай мовы і культуры адыгралі візантыйскія місіянеры [[Кірыл і Мяфодзій]], якія з дапамогай вучняў стварылі [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскую мову]] на аснове дыялектаў балканскіх славян, а таксама славянскае [[пісьмо]] ([[кірыліца]], [[глаголіца]]). У [[865]] г. балгарскі цар [[Барыс I]] прыняў [[праваслаўе|праваслаўнае]] [[хрысціянства]]. Старажытная Балгарыя стала своеасаблівым пасрэднікам у перадачы хрысціянства і [[кніга|кніжнай]] культуры іншым славянскім народам. Аднім з галоўных культурных цэнтраў Балгарыі стаў [[горад Скоп'е]]. У 970 г., калі ўсходняя частка Балгарыі была занята спачатку кіеўскім князем [[Святаслаў Ігаравіч|Святаславам]], а потым Візантыяй, у Скоп'е была перанесена балгарская [[сталіца]].
 
У [[XI стагоддзе|XI]] - [[XIV стагоддзе|XIV]] стст. тэрыторыю Македоніі аспрэчвалі паміж сабою Візантыя, [[Другое Балгарскае царства|другое Балгарскае царства]] і [[Сербія]]. У другой палове [[XIV стагоддзе|XIV]] ст. [[Марка Мрняўчэвіч]] стварыў Прылепскае каралеўства, якое падначальвалася [[Асманская імперыя|Асманскай Порце]]. Але ў [[1395]] г. яно было анэксавана асманамі. Македонія ўваходзіла ў склад іх дзяржавы.
 
==Народная культура==