Македонцы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
У [[681]] г. на поўдзень ад [[Рака Дунай|Дуная]] было заснавана [[Першае Балгарскае царства|Балгарскае царства]], у склад якой трапіла частка Македоніі (у тым ліку тэрыторыя сучаснай [[Рэспубліка Македонія|Рэспублікі Македонія]]). Паўднёвыя землі (тэрыторыя сучаснай [[Македонія, Грэцыя|грэчаскай Македоніі]]) у большым кантралявалася [[Візантыя]]й. [[Булгары]] і візантыйцы праводзілі палітыку перасялення славян, што прывяло да распаду традыцыйных племянных саюзаў і некаторым зменам на [[этнас|этнічнай]] [[Геаграфічная карта|карце]] Балканскага паўвострава. Значную ролю ў захаванні славянскай мовы і культуры адыгралі візантыйскія місіянеры [[Кірыл і Мяфодзій]], якія з дапамогай вучняў стварылі [[Царкоўнаславянская мова|царкоўнаславянскую мову]] на аснове дыялектаў балканскіх славян, а таксама славянскае [[пісьмо]] ([[кірыліца]], [[глаголіца]]). У [[865]] г. балгарскі цар [[Барыс I]] прыняў [[праваслаўе|праваслаўнае]] [[хрысціянства]]. Старажытная Балгарыя стала своеасаблівым пасрэднікам у перадачы хрысціянства і [[кніга|кніжнай]] культуры іншым славянскім народам. Аднім з галоўных культурных цэнтраў Балгарыі стаў [[горад Скоп'е]]. У 970 г., калі ўсходняя частка Балгарыі была занята спачатку кіеўскім князем [[Святаслаў Ігаравіч|Святаславам]], а потым Візантыяй, у Скоп'е была перанесена балгарская [[сталіца]].
 
У [[XI стагоддзе|XI]] - [[XIV стагоддзе|XIV]] стст. тэрыторыю Македоніі аспрэчвалі паміж сабою Візантыя, [[Другое Балгарскае царства|другое Балгарскае царства]] і [[Сербія]]. У другой палове [[XIV стагоддзе|XIV]] ст. [[Марка Мрняўчэвіч]] стварыў [[Прылепскае каралеўства]], якое падначальвалася [[Асманская імперыя|Асманскай Порце]]. Але ў [[1395]] г. яно было анэксавана асманамі. Македонія ўвайшла ў склад іх дзяржавы.
 
У часы панавання першага і другога Балгарскіх царстваў славянскае насельніцтва Македоніі звычайна называлася ў пісьмовых крыніцах або [[балгары|балгарамі]] або проста славянамі. Відавочна істотных адрозненняў у культуры славян Македоніі і Балгарыі сапраўды не было. Сучасныя [[Грэцыя|грэчаскія]] гісторыкі заўважаюць, што ў розныя гістарычныя перыяды ў Македоніі ўзрастала або памяншалася колькасць грэчаскага насельніцтва. Асманскі ўрад праводзіў палітыку каланізацыі зямель [[мусульмане|мусульманамі]]. Некаторыя з іх былі мясцовага паходжання, але таксама прыцягваліся перасяленцы з [[Малая Азія|Малой Азіі]] і [[Албанія|Албаніі]]. Усе праваслаўныя жыхары Македоніі звычайна называліся ў асманскіх дакументах па канфесійнай прыкмеце грэкамі. Хаця выхадцы з Македоніі прымалі ўдзел у барацьбе паўднёвых славян і грэкаў супраць асманаў, асобны [[нацыяналізм|нацыянальны рух]] македонцаў вылучыўся даволі позна.
 
У [[1870]] г. султан [[Абдул-Азіз]] заснаваў Балгарскі экзархат праваслаўнай царквы, у склад якой увайшлі землі Усходняй і Заходняй Македоніі. Яшчэ раней узніклі свецкія балгарскія школы. Былі створаны неабходныя перадумовы для ўваходжання славян-македонцаў у склад балгарскай [[нацыя|нацыі]]. У [[1878]] г. узнікла аўтаномная [[Балгарыя|Балгарская дзяржава]], якая афіцыйна прэтэндавала на ўсе землі Македоніі. Супраць гэтага выступілі [[Сербія]] і [[Грэцыя]]. Было вырашана пачаць працэс надання аўтаноміі самой Македоніі, дзе акрамя славян жыло шмат мусульман і грэкаў. Аднак праект македонскай аўтаноміі быў адхілены асманскімі ўладамі ў [[1880]] г.
 
У гэтых умовах Балгарыя і Сербія імкнуліся прыцягнуць славян Македоніі да сябе і сцвярджалі, што яны з'яўляюцца або балгарамі, або [[сербы|сербамі]]. Найбольшага поспеху дасягнула Балгарыя. У [[1878]] - [[1879]] гг. македонскія славяне нават адкрыта выступілі на баку Балгарскай дзяржавы. У [[Горад Сафія|Сафіі]] навучаліся многія выхадцы з Македоніі. Грэчаскія царкоўныя інтэлектуалы таксама імкнуліся сцвердзіць правы Грэцыі на гэтыя землі, таму стварылі [[міф]] аб прамым паходжанні ўсяго македонскага насельніцтва ад старажытных македонцаў, а значыцца іх блізкасці да грэкаў. Цікава, што пазней македонскія нацыяналісты выкарысталі гэты міф для сцверджання сваёй нацыянальнай ідэалогіі і абаснавання прэтэнзій славян-македонцаў на грэчаскую Македонію. У канцы [[XIX стагоддзе|XIX]] - пачатку [[XX стагоддзе|XX]] ст. балгарскія і грэчаскія ідэі адкрыта прапагандаваліся праз царкву і школы.
 
Сербія, якая ўсё больш і больш губляла аўтарытэт у "македонскім пытанні", у [[1888]] г. праз сваіх дыпламатаў упершыню адкрыта выказала думку аб існаванні самастойнага македонскага славянскага народа. Спярша яна знайшла падтрымку сярод македонскіх студэнтаў, што вучыліся ў замежных краінах. У [[1903]] г. падчас славянскага паўстання ў Македоніі македонскі мовазнавец [[Крстэ Пэткаў Місіркаў]] навукова абгрунтаваў існаванне асобнай [[македонская мова|македонскай мовы]].
 
У [[1913]] г. Македонія фактычна апынулася падзеленай паміж Грэцыяй, Балгарыяй і Сербіяй. Грэцыя атрымала так званую Паўднёвую Македонію (зараз [[Македонія, Грэцыя|рэгіён]] у Грэцыі). Балгарыя — усходнюю частку, Сербія — заходнюю. У [[1929]] г. у складзе [[Югаславія|Югаславіі]] вылучылася Вардарская бановіна, на аснове якой у [[1945]] г. была створана Народная Рэспубліка Македонія (з 1963 - Сацыялістычная Рэспубліка Македонія). У [[1946]] г. Народная Рэспубліка Македонія ўвайшла ў склад Югаславіі на правах раўнапраўнага чальца. Македонская мова атрымала дзяржаўны статус як у самой рэспубліцы, так і ў Югаславіі.
 
У [[1992]] г. Рэспубліка Македонія атрымала поўную незалежнасць. Прычым, першай яе прызнала Балгарыя. Аднак з-за таго, што Грэцыя адмаўляе македонцам у праве карыстацца старажытнай назвай усяго гістарычнага рэгіёна, паміж дзвюмя дзяржавамі ўзніклі спрэчкі. Прычым, яны адбываюцца не толькі на эканамічным і дыпламатычным, але таксама культурным і [[навука|навуковым]] ўзроўні. Балгарыя таксама не прызнае існавання самастойнай македонскай мовы (а, значыцца, не разглядае македонцаў як моўную і нацыянальную меншасць), што было зафіксавана ў сумесных дыпламатычных дакументах, дзе македонская мова вызначана як "македонская мова з пункту гледжання Канстытуцыі Рэспублікі Македонія" ([[1999]] г.). Спроба пераназвання македонскай мовы прадпрымалася нават у [[Аўстралія|Аўстраліі]]<ref>[http://www.macedonianhr.org.au/wip/index.php?option=com_content&view=article&id=106:the-macedonian-slavonic-language-case&catid=38:major-campaigns&Itemid=96 The Macedonian (SLAVONIC) Language Case]</ref>.
 
==Народная культура==