Леанід Уладзіміравіч Маракоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Пляменнік [[Валерый Маракоў|Валерыя Маракова]]. Скончыў Беларускі ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1984), працаваў на Мінскім заводзе ЭВМ. З 1987 інжынер-электроншчык на вопытна-вытворчым прадпрыемстве па вырабу ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, інш. установах. З 1999 літ. супрацоўнік газ.газеты «Голас Радзімы». З 2001 на творчай рабоце. Першае апавяданне «Яблыня» надрукаваў ў газеце «[[Літаратура і мастацтва (1932)|ЛіМ]]» (1998). Публікуе нарысы аб жыцці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, вострасюжэтныя апавяд. ў рэспублік. перыяд. друку (час. «[[Полымя (1922)|Полымя]]», «[[Маладосць (1953)|Маладосць]]», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Беларусь», «Першацвет»; газ. «Советская Беларусь», «Звязда», «Народная воля», «[[Літаратура і мастацтва (1932)|ЛіМ]]», «Наша ніва» і інш.). Даследуе лёс і мастацкую спадчыну рэпрэсаваных бел. пісьменнікаў. Напісаў кнігу пра жыццёвы і творчы шлях В. Маракова («В. Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст», 1999). Укладальнік даведніка «Вынішчэнне: рэпрэсаваныя беларускія літаратары» (2000), кнігі выбр. тв. В. Маракова і ўспамінаў пра яго «Рабінавая ноч» (2003), энцыклапед. даведніка ў 3 т. «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991» (2002—2003). Аўтар кніг прозы пра сучаснікаў у няпросты час пераходнага грамадства, пра праблемы маралі, кахання, станаўлення рыначных адносін, развіцця малага бізнесу. Творы М. перакладзены на рускую, нямецкую мовы. Чл. Саюза бел. пісьменнікаў (2001), Саюза бел. журналістаў (2001), Міжнар. ПЭН-клуба (2002).
 
{{DEFAULTSORT:Маракоў, Леанід Уладзіміравіч}}