|
|
'''Мюзікл''' (англ. {{lang-en|musical}} - музычны) — музычны сцэнічны жанр, які спалучае элементы драматычнага, харэаграфічнага і [[опера|опернага]] мастацтваў. Сфармаваўся ў [[ЗША]] ў канцы 19 - пачатку 20 ст. на аснове аб'яднання розных самастойных тыпаў відовішчаў ([[аперэта|аперэты]], шоўшоу, рэвю, меладрамы і інш.). Перыяд росквіту мюзіклу - сярэдзіна 20 ст. («Мая цудоўная лэдзі» Ф.Лоў, 1956; «Вестсайдская гісторыя» Л.Бернстайна, 1957; «Скрыпач на даху» Дж.Бока, 1964 і інш.). Шырокую вядомасць атрымалі таксама экранізацыі мюзіклаў - «Дзяўчаты з Рашфора» [[Мішэль Легран|М.Леграна]] (1966), «Смешная дзяўчына» Дж.Стайна (1969), «Олівер» Л.Барта (1970) і інш. У 1980-1990-я г. беларускія кампазітары стварылі нямала твораў ў жанры мюзіклаў - [[Андрэй Юр'евіч Мдзівані|А.Мдзівані]] («Мес Менд», 1987), У.Кандрусевіч («Нявеста для Марціна», 1988; «Джулія», 1990); С.Бельцюкоў («Сцяпан - вялікі пан», 1989), А.Будзько («Пітэр Пэн», 1990) і інш.
== Літаратура ==
|