Карусь Каганец: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2068392 (translate me)
Няма тлумачэння праўкі
Радок 28:
 
== Біяграфія ==
Сын Карла Кастравіцкага, удзельніка [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863—1864]], сасланага ў [[СібірТабольск]], прадстаўніка старажытнага шляхецкага роду. Толькі стрыечнаму брату Карла Кастравіцкага удалося эмігрыраваць у Еўропу. Менавіта з гэтай галіны роду паходзіць знакаміты французскі паэт Гіём Апалінэр. У [[1874]] сям'і дазволена вярнуцца ў [[Беларусь]], жылі ў в. Засулле каля [[Горад Стоўбцы|Стоўбцаў]] і в. Прымагілле каля Койданава (цяпер [[Горад Дзяржынск|Дзяржынск]]). Там праз колькі гадоў памер бацька Каганца. Сям'і не ставала сродкаў для існавання, таму з 6 да 11 гадоў ён рабіў пастушком. Затым яго маці заручылася з мясцовым мужыком і пераехала разам з сям'ёй пад Койданава, дзе сястра аддала ёй дзве [[валока|валокі]] зямлі.
 
Вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, у 1890-х г. у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Літаратурную дзейнасць пачаў у [[1893]]. У [[1899]] годзе Каганец ажаніўся і асеў ва ўрочышчы Лісія Норы каля Прымагілля. Аднак зямлі ў сям'і было небагата, і таму ён рабіў то ў мастацкай майстэрні ў [[Рыга|Рызе]], то ў Мінскім таварыстве дабрачыннасці, будаваў чыгунку ў [[Горад Ліда|Лідзе]]. Была яшчэ прычына, з-за якой Каганец часта мяняў месцы працы ён браў удзел у рэвалюцыйным руху, і таму кожны работадавец намагаўся пазбавіцца такога працаўніка.