Кліфард Шал: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Кліфард Гленвуд Шал''' ({{lang-en|Clifford Glenwood Shull}}, {{ДН|23|9|1915}}, [[Пітсбург]], [[штат Пенсільванія]], [[ЗША]] - {{ДС|31|3|2001}}, Медфард, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі [[фізік]], лаўрэат [[Нобелеўская прэмія па фізіцы|Нобелеўскай прэміі па фізіцы]] (1994) (сумесна з [[Бертрам Брокхаўз|Бертрамам Брокхаўзам]]) «за стварэнне метаду нейтроннай дыфракцыі».
 
== Біяграфія ==
Радок 10:
У ліпені таго ж года Шал пераязджае з сям'ёй у Бікан, Нью-Ёрк, дзе да 1946 года працуе ў даследчай лабараторыі «Тэхаскай кампаніі». Там ён займаецца вывучэннем мікраструктуры каталізатараў з выкарыстаннем газавай адсорбцыі, дыфракцыі рэнтгенаўскага выпраменьвання і рассейвання. З уступленнем ЗША у Другую сусветную вайну ў снежні 1941 года гэтая галіна даследаванняў набыла асабліва важнае значэнне, бо атрыманыя ў лабараторыі каталізатары выкарыстоўваліся пры вырабе высокапрадукцыйнага авіяцыйнага паліва. У гэты ж час Шал пачынае цікавіцца Манхэтанскім праектам, у які былі ўцягнутыя шматлікія буйныя вучоныя-фізікі таго часу. Яго пераходу туды перашкаджае кіраўніцтва Тэхаскай кампаніі і Шал вымушаны заставацца ў Бікане да канца вайны.
 
Пасля заканчэння вайны Шал аднаўляе свае спробы па далучэнні да Манхэтанскага праекта і на гэты раз удала. У чэрвені 1946 года ён разам з сям'ёй пераязджае ў Тэнесі для працы ў Нацыянальнай лабараторыі Оўк-Рыдж. У Оўк-Рыджы Шал працуе разам з Эрнестам Воланам, яны сканструявалі элементарны двухвосевы спектрометр для атрымання нейтронных дыфракцыйных карцін крышталяў і іншых матэрыялаў. За даследаванні ў галіне нейтроннай дыфракцыі, якія праводзіліся ў гэтай лабараторыі, Шал у 1994 годзе атрымае Нобелеўскую прэмію па фізіцы. Волану падзяліць гэтую прэмію з Шалам і [[Бертрам Брокхаўз|Брокхаўзам]] перашкодзіць яго смерць у 1984 годзе.
 
У Оўк-Рыджскай лабараторыі Шал працуе да 1955 года, пасля чаго пераходзіць у [[Масачусецкі тэхналагічны інстытут]]. Там ён займаецца навучаннем студэнтаў на даследчым рэактары MITR-I. На аснове дадзеных аб нейтроннай радыяцыі, якія атрымлівалі на гэтым рэактары, група Шала праводзіла даследаванні ў розных галінах, уключаючы намагнічанасць ў крышталях, тэхналогію атрымання палярызаванага выпраменьвання, дынамічнае рассейванне у ідэальных крышталях, інтэрфераметрыі і фундаментальныя ўласцівасці нейтрона.