Паўстанне 1863—1864 гадоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 36:
У польскіх і беларуска-літоўскіх губернях імперыі рэвалюцыйная сітуацыя абвастралася не толькі аграрна-сялянскім, але і нацыянальным пытаннем, найперш — уздымам польскага нацыянальна-вызваленчага руху, мэтай якога з'яўлялася аднаўленне незалежнай польскай дзяржавы ў межах [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] 1772 г. Па пытанні аб шляхах дасягнення гэтай мэты ўдзельнікі руху падзяляліся на дзве асноўныя плыні: «чырвоных» і [[Белыя, паўстанне 1863—1864 гадоў|«белых»]]. Першыя прадстаўлялі дэмакратычныя пласты насельніцтва — шматлікую беззямельную і малазямельную шляхту, рамеснікаў, сялян; другія — сярэдніх і буйных землеўладальнікаў і буйную буржуазію. «Чырвоныя» зыходзілі з прызнання неабходнасці агульнанацыянальнага ўзброенага паўстання супраць царызму; «белыя» разлічвалі на дасягненне сваёй мэты шляхам мірнных рэлігійна-палітычных маніфестацый у касцёлах і перагавораў з урадам пры дыпламатычнай падтрымцы заходніх дзяржаў, найперш Францыі і Вялікабрытаніі, якія яшчэ нядаўна ваявалі з Расійскай імперыяй.<ref>Біч, М. Паўстанне 1863—1864 гг. // Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII — пачатак XX ст.) / М. Біч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]; Рэд. тома: В. Яноўская, С. Рудовіч. — Мн.: Экаперспеектыва, 2005. — 519 с.: іл. — С. 233—234. — ISBN 985-469-104-7; Біч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863—1864 гг. / Міхась Біч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3. — С. 38—39.</ref>
 
Таксама не было адзінства і сярод «чырвоных». Правую, памяркоўную іх частку складалі шляхецкія рэвалюцыянеры — польскія нацыяналісты, для якіх галоўным было пытанне аб аднаўленні польскай рэспублікі з уключэннем у яе склад зямель Беларусі і Літвы і Правабярэжнай Украіны. Памешчыкам абяцалі захаваць іх землеўладанні, а сялянам — аддаць адразу ва ўласнасць тыя зямельныя надзелы, якія яны атрымалі паводле царскага маніфесту 19 лютага 1861 г., г. зн. без выкупных плацяжоў і «часоваабавязаных адносін». Утвораны летам 1862 Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК), які складаўся з правых «чырвоных», дэкларавалася зраўноўванне сялян у правах з шляхтай, замена рэкрутчыны трохгадовай вайсковай службай на сваёй радзіме і падушнага падатку ранейшым падымным, адмена забароны уніяцкай царквы і надзяленне беззямельных сялян за ўдзел у паўстанні 3 моргамі 9каля(каля 2 га) зямлі<ref>Біч, М. Нацыянальнае і аграрнае пытанне ў час паўстання 1863—1864 гг. / Міхась Біч // Беларускі гістарычны часопіс. — 1993. — № 3. — С. 39.</ref>.
 
== У Літве і Беларусі ==