Джон Дуглас Кокрафт: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'сэр '''Джон Дуглас Кокрафт''' (анг.: Sir John Douglas Cockcroft; {{ДН|27|5|1897}}) — англійскі фізік, лаўрэат ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:27, 5 красавіка 2013

сэр Джон Дуглас Кокрафт (анг.: Sir John Douglas Cockcroft; 27 мая 1897) — англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) «за даследчую працу па ператварэнні атамных ядраў з дапамогай штучна паскораных атамных часціц», сумесна з Эрнестам Уолтанам.

Біяграфія

Кокрафт быў старэйшым сынам уладальніка млына. Атрымаў адукацыю ў граматычнай школе Тодмардэна (1909-1914). Вывучаў матэматыку ў Манчэстарскім ўніверсітэце (1914-1915) і Манчэстарскім тэхналагічным каледжы (1919-1920). Падчас першай сусветнай вайны служыў сігнальшчыкам у артылерыйскіх войсках Брытаніі (1915-1918). У 1924 г. атрымлівае доктарскую ступень па матэматыцы і пачынае даследчую працу ў Кавендышскай лабараторыі пад кіраўніцтвам Эрнэста Рэзерфорда. У 1929 г. становіцца членам Каледжа Святога Джона ў Кембрыджскім універсітэце.

Першы час Кокрафт працуе разам з Пятром Капіцам над стварэннем моцных магнітных палёў. Пачынаючы з 1928 года працуе сумесна з Эрнестам Уолтанам над паскарэннем пратонаў. У 1932 г. яны бамбуюць літый пучком высокаэнергетычных пратонаў і ператвараюць яго ў гелій і іншыя хімічныя элементы. Гэта было першае ў свеце паспяховае штучнае ператварэнне (трансмутацыя) хімічных элементаў.

З пачаткам другой сусветнай вайны Кокрафт займае пасаду намесніка дырэктара навуковых даследаванняў у міністэрстве тылу і працуе над радарам. У 1944 г. яго прыпісваюць да канадскага праекту па атамнай энергіі і ён становіцца дырэктарам лабараторыі Chalk River. У 1946 г. Кокрафт вяртаецца ў Брытанію каб заснаваць у Харвеле ўстанову па даследаваннях атамнай энергіі (AERE), якая вядзе брытанскую атамную праграму. Прызначаны першым дырэктарам AERE. Пасля сыходу з пасады дырэктара працягвае ўдзельнічаць у атамнай праграме. У 1944 г. прысвечаны ў Камандора брытанскай імперыі, стаў рыцарам ў 1948 г. і прысвечаны ў рыцары-камандоры Лазні ў 1953 г.

У 1951 годзе атрымаў Нобелеўскую прэмію па фізіцы сумесна з Эрнстам Уолтанам за даследаванні па трансмутацыі атамных ядраў. У 1959 г. становіцца першым майстрам Каледжа Чэрчыля ў Кембрыджскім універсітэце. Быў прэзідэнтам Брытанскага Інстытута Фізікі, Фізічнага таварыства і Брытанскай асацыяцыі садзейнічання навуцы. Кокрафт служыў канцлерам Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта з 1961 па 1965 гг.У 1925 г. Кокрафт ажаніўся на Элізабэт Крабтры. У іх нарадзілася чатыры дачкі і два сыны.

У гонар Кокрафта названа будынак у Кембрыджскім універсітэце, які змяшчае лекцыйную залу і некалькі лабараторый. Таксама стары будынак у Даследчай школе фізічных навук і канструявання Аўстралійскага нацыянальнага ўніверсітэта названа ў яго гонар. У 2006 у Вялікабрытаніі быў адкрыты інстытут Кокрафта. У інстытуце вядуцца даследаванні у галіне паскаральнай фізікі і паскаральных тэхналогій.