Зальцах: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Зальцах''' (Salzach, у старажытнасці Juvavus) — самы буйны прыток Іна, асноўная рака аўстрыйскай ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:17, 5 красавіка 2013

Зальцах (Salzach, у старажытнасці Juvavus) — самы буйны прыток Іна, асноўная рака аўстрыйскай зямлі Зальцбург, працякае па Аўстрыі і Германіі. Выток бярэ ў Кіцбюэльскіх Альпах, каля Крымля. Цячэ спачатку ва ўсходнім кірунку да пасёлка Шварца (Понгаў), затым паварочвае на поўнач і працякае праз гарады Халайн і Зальцбург. На працягу амаль 70 км ўтварае мяжу паміж Германіяй (Баварыяй) і Аўстрыяй. Адзін з прытокаў - рака Крымлер-Ахе, на ёй размешчаны каскад вадаспадаў Крымль. На Зальцаху знаходзяцца такія гарады як Зальцбург, Лаўфен (Зальцаў), Бургхаўзен і Цітмонінг. Упадае ў Ін каля Браўнаў-на-Іне.