Старажытныя македонцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 17:
 
Тэрыторыя Македоніі здаўна з'яўлялася кантактнай зонай розных народаў, у тым ліку [[фракійцы|фракійцаў]] і [[ілірыйцы|ілірыйцаў]]. У сярэдзіне [[VII стагоддзе|VII]] ст. тут ўзнікла [[Старажытная Македонія|Македонская дзяржава]], якая паступова пашыралася. Дзякуючы блізкасці да [[Старажытная Грэцыя|Грэцыі]] македонцы былі рана ўцягнуты ў агульнагрэчаскія палітычныя справы, таксама адбывалася хуткая [[эліны|элінізацыя]] мясцовага насельніцтва.
 
Частка навукоўцаў лічаць старажытных македонцаў элінізаванымі фракійцамі або ілірыйцамі. Звычайна спасылаюцца на шматлікія грэчаскія крыніцы, якія адрозніваюць Македонію ад Грэцыі, а македонцаў ад грэкаў. Асабліва выразна гэта праяўляецца ў прамовах [[Дэмасфен]]а. Вядома, што македонскія ўладары выводзілі свой род з [[Аргас]]а і лічылі сябе грэкамі па паходжанню, але ім прыходзілася даказваць гэта. [[Герадот]] апавядаў гісторыю македонскага ўладара Аляксандра, саюзніка грэкаў у вайне с [[Ахеменіды|персамі]]. У маладыя гады ён пажадаў удзельнічаць у [[Алімпійскія гульні|Алімпійскіх гульнях]], але прысутныя эліны запярэчылі супраць гэтага. "Гэтыя гульні, казалі яны, для элінаў, а не для варвараў. Аляксандр здолеў давесці, што ён аргасец, і суддзі прызналі яго элінскае паходжанне"<ref>Герадот, V:22</ref>. Магчыма, што заява [[Аляксандр Македонскі|Аляксандра Македонскага]] аб яго нараджэнні ад [[Зеўс]]а была накіравана на спыненне магчымых спрэчак сярод грэкаў аб блізкасці да іх македонцаў.
 
==Выбітныя старажытныя македонцы==