Паўстанне 1863—1864 гадоў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎У Літве і Беларусі: вікіфікацыя
Радок 40:
== У Літве і Беларусі ==
[[Image:Kostuś Kalinowski.PNG|thumb|К. Каліноўскі (фота, 1862)]]
[[Літоўскі правінцыяльны камітэт]] (ЛПК) з пачаткам паўстання быў рэарганізаваны ў [[Часовы правінцыяльныправінцыйны ўрад Літвы і Беларусі]], на чале з [[Вінцэнт-Канстанцін Каліноўскі|К. Каліноўскім]]. Першым маніфестам гэтага ўрада быў пераказ варшаўскага маніфесту (20.1(1.2).1863). Аднак, у «Паўстанцкую інструкцыю» быў уключаны адметны пункт аб праве камандзіраў атрадаў паводле пастановы ваеннага суда караць смерцю «найбольш злосных прыгнятальнікаў сялян».
 
Варшаўскі ўрад адхіліў ад улады Часовы ўрад Літвы і Беларусі (27.2(11.3).1863), перадаў уладу віленскаму камітэту «белых», які стаў называцца [[Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы|«Аддзелам кіраўніцтва правінцыямі Літвы»]]. Гэты Аддзел распаўсюдзіў дэкрэт, якім касаваліся ўсе паўнамоцтвы і мандаты ЛПК. Каліноўскі ад імя ЛПК выказаў пратэст супраць перадачы ўлады «у рукі контррэвалюцыянераў» і зняў з сябе адказнасць за ўсе будучыя памылкі і страты, але падпарадкаваўся.
 
Ваенныя сілы паўстанцаў у [[Паўночна-Заходні край|Паўночна-Заходнім краі]] царскія ўлады ацэньвалі як 68—77 тыс. чал. Паўстанцкія атрады здолелі правесці на Беларусі і Літве 237 баёў з царскімі карнікамі.<ref>Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да XXI стагоддзя. Кароткі нарыс. — Мн.: Лекцыя, 2000.</ref>