Іхара Сайкаку: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Ikukunitama-jinja Ihara Saikaku.jpg|thumb|Іхара Сайкаку]]
'''Іхара Сайкаку''' (яп. 井 原 西 鹤, {{ДН|||1642}}, [[Осака]] - {{ДС|||1693}}) — японскі [[пісьменнік]].
 
 
== Біяграфія ==
Іхара Сайкаку нарадзіўся ў сям'і гандляра. Падарожнічаў па [[Японія|Японіі]]. Быў вучнем Нісіямы Саіна, заснавальнікам паэтычнай школы Данрын. Сабраныя падчас падарожжаў апавяданні склалі зборнікі «Апавяданні з усіх правінцый» (1685) і «Дарожная атрамантніца» (1687). У 1682 годзе напісаў першы раман - «Мужчына, які аддаўся каханню» (або «Мужчына, непараўнальны ў любоўнай страсці»). Пасля гэтага напісаў зборнікі навел «Пяць жанчын, адданыя каханню» (1686) і «Зменлівасці кахання» (1688). У зборніках «Запісы аб перадачы воінскіх мастацтваў» (1687) і «Аповесці пра самурайскія абавязкі» (1688) галоўныя героі - [[самурай|самураі]]. Галоўнымі героямі зборнікаў «Вечная скарбніца Японіі» (1688) і «Запаветныя думкі пра тое, як лепш пражыць на свеце» (1692) сталі гараджане. Пасля смерці Сайкаку выйшлі зборнікі «Апошні ўзор, вытканы Сайкаку» (1694) і «Ворах старых лістоў» (1696).
 
== Літаратура ==
* Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2