Фізіка элементарных часціц: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
 
== Гісторыя ==
Даследванні ў галіне фізікі элементарных часціц пачаліся пасля адкрыцця [[электрон]]а ([[1897]], [[Джозеф Джон Томсан|Дж.Дж.Томсан]]) і [[пратон]]а ([[1919]], [[Эрнэст Рэзерфорд]]), выказвання гіпотэзы пра існаванне фатонаў ([[1905]], [[Альберт Эйнштэйн]]). У [[1932]] годзе ў касмічных прамянях адкрыта антычасціца — [[пазітрон]], прадказаны [[Поль Дзірак|П.А.М.Дзіракам]] (1928). Пасля адкрыцця [[нейтрон]]а (1932) устаноўлена, што [[атамнае ядро|атамныя ядра]] ўсіх [[хімічны элемент|элементаў]] складаюцца з пратонаў і нейтронаў (1932). У выніку адкрыты новыя тыпы фундаментальных узаемадзеянняў: [[моцнае ўзаемадзеянне|моцнае]] і [[слабое ўзаемадзеянне]]. І.Я.Там, Дз.Дз.Іваненка і Х.Юкава (1935) заклалі асновы тэорыі моцных узаемадзеянняў. Пасля прадказання існавання нейтрына (В.Паўлі, 1930) Э.Фермі пабудаваў варыянт тэорыі слабых узаемадзеянняў (1933). У касмічных прамянях выяўлены [[мюоны]] (1936) і [[піоны]] (1947), у 1950-я гг. адкрыты т.зв. дзіўныя часціцы.
 
На пратонных паскаральніках адкрыты антыпратон (1955), антынейтрон (1956) і іншыя антыбарыёны. Устаноўлены характэрныя для слабых узаемадзеянняў з'явы незахавання прасторавай (1955) і камбінаванай (1956) цотнасцей. Выяўлена існаванне электроннага і мюоннага (1962), а пазней тау-лептоннага (1975) нейтрына. На аснове класіфікацыі адронаў па мультыплетах узнікла гіпотэза: усе адроны складаюцца з розных камбінацый [[кварк]]аў і антыкваркаў. Сучасная калібровачная палявая тэорыя ўзаемадзеянняў элементарных часціц сцвярджае, што першаснымі крыніцамі гэтых узаемадзеянняў з'яўляюцца лептоны і кваркі, а іх носьбіты — кванты калібровачных вектарных палёў. Кваркі і лептоны нараджаюць электра-магнітныя і слабыя ўзаемадзеянні, якія пераносяцца адпаведна фатонамі і слабымі калібровачнымі вектарнымі базонамі (паводле аь'яднанай тэорыі электраслабых узаемадзеянняў). Кваркі з'яўляюцца таксама першаснымі крыніцамі моцных узаемадзеянняў, якія пераносяцца глюонамі.