Зарубінецкая культура: Розніца паміж версіямі

няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
{{НК}}
 
'''Зарубінецкая культура''' (III / II в. до н. э. — II в. н. э.) - археалагічная культура плямён ранняга [[Жалезны век|жалезнага веку]] ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі, Прыпяцкім Палессі. Назва ад могільніка каля в.[[Зарубінцы]] на [[Черкаская вобласць|Черкашчыне]]. Насельніцтва зарубінецкай культуры займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, паляваннем, рамёствамі; жыло на неўмацаваных селішчах, выкарыстоўвала гарадзішчы, папярэдняй мілаградскай культуры; будавала наземныя слупавыя жытлы (аднакамерныя, прававугольныя або квадратныя ў плане) і паўзямлянкі. У адным з кутоў жытла ці каля сцяны знаходзілася агнішча, пазней – глінабітная печ. побач з жытламі размяшчаліся гаспадарчыя і вытворчыя пабудовы, ямы-паграбы. пахавальныя абрады – трупаспаленне, зрэдку трупапалажэнне. Могільнікі не маюць вонкавых адзнак. У Верхнім Падняпроўі выяўлены ямныя трупаспаленні і кенатафы, у Прыпяцкім Палессі – ямныя і урныя пахаванні чарапоў. У магілах трапляюцца прылады працы, посуд, упрыгожанні. Насельніцтва вырабляла і выкарыстоўвала жалезныя наканечнікі коп’яў, клінападобныя сякеры (кельты), нажы, сярпы, ляпны посуд, культавыя вырабы і інш. Падтрымлівалі сувязі са скіфскімі, сармацкімі, кельцкімі плямёнамі, гарадамі Паўднёвага Прычарнамор’я. Большасць даследчыкаў лічаць зарубінецкую культуру стараславянскай. Найбольш даследаваны археалагічны помнік [[Чаплін]] [[Лоеўскі раён|Лоеўскага раёна]].
 
 
218

правак