Дабрачынная крама: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Дабрачынная крама''', '''чарыцішоп''' (''charity shop, thrift shop, thrift store, hospice shop'' (ЗША, Канада), ''resal...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:53, 7 красавіка 2013

Дабрачынная крама, чарыцішоп (charity shop, thrift shop, thrift store, hospice shop (ЗША, Канада), resale shop (ЗША), op shop (Аўстралія / Новая Зеландыя) (скарачэнне ад «opportunity shop»), second-hand shop (Малайзія)) - рознічная крама пад кіраўніцтвам дабрачыннай арганізацыі ці групы актывістаў з мэтай прыцягнення сродкаў на пэўную мэту.

Дабрачынныя крамы працуюць па тэхналогіі сацыяльнага прадпрымальніцтва, г.зн. займаюцца камерцыйнай дзейнасцю з мэтай збору сродкаў на сацыяльныя патрэбы. Як правіла, дабрачынныя крамы рэалізуюць ахвяраваныя насельніцтвам рэчы. Так як рэчы ахвяруюцца і ёсць магчымасць арганізаваць працу на льготных умовах у сілу дабрачыннасці праекта, продаж ідзхе па нізкіх коштах, што дазваляе прыцягнуць да праекту мноства зацікаўленых.

Звычайна крамы знаходзяцца на самазабеспячэнне, і пасля таго, як пункты выдаткаў пакрытыя, прыбытак накіроўваецца на дабрачыннасць. Пункты выдаткаў уключаюць абсталяванне, зарплаты і арэнду.

Дабарачынныя крамы ў свеце

Вялікабрытанія

Беларусь

5 красавіка 2013 года ў Беларусі пачаў працаваць першы чарыцішоп «Калі ласка».[1]

Спасылкі

  1. У цэнтры Мінска адкрылася першая ў краіне дабрачынная крама.