Нацыянальны парк Ітатыая: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Нацыянальны парк Ітатыая''' (парт.: Parque Nacional do Itatiaia) — найстарэйшы нацыянальны парк Бр...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:58, 7 красавіка 2013

Нацыянальны парк Ітатыая (парт.: Parque Nacional do Itatiaia) — найстарэйшы нацыянальны парк Бразіліі. Заснаваны 14 чэрвеня 1937 г. на падставе Федэральнага Дэкрэта 1713, падпісанага прэзідэнтам Жэтуліу Варгаса. У цяперашні час плошча парку складае каля 300 км². Парк размешчаны ў гарыстай мясцовасці на стыку штатаў Мінас-Жэрайс і Рыа-дэ-Жанейра, на яго тэрыторыі знаходзяцца адны з самых высокіх горных вяршыняў Бразіліі. З-за гэтага парк валодае багатай і разнастайнай флорай і фаунай, а таксама адрозніваецца вялікай разнастайнасцю клімату.

Назва «Ітатыая» паходзіць з мовы тупі і азначае «скалы з шматлікімі кропкамі». Нацыянальны парк Ітатыая знаходзіцца ў горнай сістэме Сера-да-Мантыкейра, вышэйшая кропка парку, Агульяс-Неграс, знаходзіцца на вышыні 2878 м над узроўнем мора. Парк адкрыты для турыстаў і падзелены на дзве тэрыторыі, верхнюю і ніжнюю. Уезд на ніжнюю тэрыторыю знаходзіцца непасрэдна каля горада Ітатыая. На ніжняй тэрыторыі знаходзіцца інфармацыйны цэнтр з музеем. Верхняя тэрыторыя не звязаная з ніжняй аўтамабільнай дарогай, і даступная праз іншы ўезд. З верхняй тэрыторыі пачынаецца сцежка для ўздыму на Агульяс-Неграс.