Нацыянальны парк Ітатыая: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Нацыянальны парк Ітатыая''' ({{lang-pt|Parque Nacional do Itatiaia}}) — найстарэйшы [[нацыянальны парк]] [[Бразілія|Бразіліі]]. Заснаваны [[14 чэрвеня]] [[1937]] г. на падставе Федэральнага Дэкрэта 1713, падпісанага прэзідэнтам Жэтуліу Варгаса. У цяперашні час [[плошча]] парку складае каля 300 км². Парк размешчаны ў гарыстай мясцовасці на стыку штатаў [[Штат Мінас-Жэрайс|Мінас-Жэрайс]] і [[Штат Рыа-дэ-ЖанейраЖанэйра|Рыа-дэ-Жанэйра]], на яго тэрыторыі знаходзяцца адны з самых высокіх горных вяршыняў Бразіліі. З-за гэтага парк валодае багатай і разнастайнай флорай і фаунай, а таксама адрозніваецца вялікай разнастайнасцю клімату.
 
Назва «Ітатыая» паходзіць з мовы тупі і азначае «скалы з шматлікімі кропкамі». Нацыянальны парк Ітатыая знаходзіцца ў горнай сістэме Сера-да-Мантыкейра, вышэйшая кропка парку, [[Агульяс-Неграс]], знаходзіцца на вышыні 2878 м над узроўнем мора. Парк адкрыты для турыстаў і падзелены на дзве тэрыторыі, верхнюю і ніжнюю. Уезд на ніжнюю тэрыторыю знаходзіцца непасрэдна каля горада Ітатыая. На ніжняй тэрыторыі знаходзіцца інфармацыйны цэнтр з музеем. Верхняя тэрыторыя не звязаная з ніжняй аўтамабільнай дарогай, і даступная праз іншы ўезд. З верхняй тэрыторыі пачынаецца сцежка для ўздыму на [[Агульяс-Неграс]].