Мінскае ваеннае губернатарства: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др дапаўненне |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 5:
У другі раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана 31 красавіка [[1831]] у сувязі з [[Паўстанне 1830—1831 гадоў|паўстаннем 1830—1831 гадоў]]. Яшчэ [[1 снежня]] [[1830]] Мінская губерня была аб'яўлена на ваенным становішчы. У красавіку [[1831]] на пасаду мінскага часовага ваеннага губернатара быў прызначаны генерал-ад'ютант, генерал-маёр князь [[Мікалай Андрэевіч Далгарукаў]] (1792—1847). Указам ад [[23 жніўня]] [[1831]] Далгарукаў быў прызначаны на пасаду [[Віленскае часовае ваеннае губернатарства|віленскага часовага ваеннага губернатара]], а на пасаду мінскага часовага ваеннага губернатара [[15 верасня]] [[1831]] быў прызначаны генерал-маёр граф [[Сяргей Рыгоравіч Строганаў]] (1794—1882).
У трэці раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана [[5 жніўня]] [[1861]] па прычыне неабходнасці падаўляць сялянскія хваляванні, якія пачаліся пасля пачатку рэалізацыі [[сялянская рэформа ў Расіі|сялянскай рэформы]] на падставе [[маніфест 19 лютага 1861 года, Расійская імперыя|маніфеста 19 лютага 1861]] аб адмене [[прыгон]]а. У губерню былі ўведзены войскі, якія, як атрымалася, заставаліся тут да канца падаўлення [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстання 1863—1864 гадоў]]. Губернатар атрымаў статус ваеннага губернатара. На кароткі час з [[4 лістапада]] [[1861]] ім стаў генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант [[Мікалай Мацвеевіч Яфімовіч]] (1804—1874). Пасады грамадзянскага губернатара Мінскай губерні ў 1861—1862 не было: толькі [[15 чэрвеня]] [[1862]] быў прызначаны грамадзянскі губернатар у Мінскую губерню — [[Андрэй Львовіч Бажэўнікаў]]. А [[14 лістапада]] [[1861]] быў прызначаны новы мінскі часовы ваенны губернатар генерал-маёр [[Сяргей Ягоравіч Кушалёў]] (1821—1890), які атрымаў неабмежаваныя паўнамоцтвы ў губерні: права аб'яўляць [[ваеннае становішча]] як цалкам у губерні, так і ў асобных паветах ці гарадах; права звальняць з пасад ненадзейных і нелаяльных асоб; права заключаць у турмы і крэпасці нелаяльных і высылаць нежаданых асоб у аддаленыя губерні імперыі; права ўжываць ваенную сілу для падаўлення паўстанняў, чыніць [[ваенна-палявы суд]] і г.д. Указам Сената ад [[16 жніўня]] [[1862]] пасада часовага ваеннага губернатара была скасавана, а [[Мінская губерня]] ўвайшла ў склад [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|Віленскага ваеннага генерал-губернатарства]] (1832—1864) і [[Віленская ваенная акруга|Віленскай ваеннай акругі]].
У чацвёрты раз Мінскае часовае ваеннае губернатарства было створана паводле царскага ўказу ад [[12 мая]] [[1863]] у сувязі з пачатым [[Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі, 1863—1864|паўстаннем 1863—1864 гадоў]]. На пасаду часовага ваеннага губернатара быў прызначаны [[генерал-лейтэнант]] [[Васіль Іванавіч Забалоцкі]] (1802—1877), які падпарадкоўваўся [[Віленскае ваеннае генерал-губернатарства|віленскаму ваеннаму генерал-губернатару]]. Яго пасада афіцыйна менавалася як «часовы ваенны губернатар Мінскай губерні і камандуючы войскамі, у гэтай губерні знаходзячыхся». Пры часовым ваенным губернатары было створана праўленне з трох аддзелаў (ваеннага, палітычнага і судовага), а таксама — мінская следчая камісія па палітычным справам (для вядзення следства над удзельнікамі паўстання).
|