Міхаіл Барысавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 5 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2635644 (translate me)
др clean up, replaced: сьц → сц, кагосці → кагосьці, сьц → сц, кагосці → кагосьці, Соф’ → Соф', ягоную → яго using AWB
Радок 3:
'''Міхаі́л Бары́савіч''' ([[1453]] або [[1457]], [[Цвер]] — не пазней за [[1505]]) — апошні вялікі князь суверэннага [[Цвярское княства|Цвярскога вялікага княства]] ([[1461]]—[[1485]]), пазней эмігрант у [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікім Княстве Літоўскім]].
 
Заняў княжацкі пасад малалетнім па смерці бацькі, [[Барыс Аляксандравіч|Барыса Аляксандравіча]] і па дасягненні паўналецця спрабаваў працягнуць ягонуюяго палітыку на захаванне незалежнасці Цвяры з апорай на Вялікае Княства Літоўскае. Аднак кароль польскі і вялікі князь літоўскі [[Казімір Ягелончык|Казімір]], нягледзячы на саюзныя абавязкі паводле дамоў [[1449]] і [[1484]] гадоў, дзейснай падтрымкі Міхаілу Барысавічу не надаў, што наканавала Цвяры страту незалежнасці.
 
У жніўні [[1485]] года, будучы перакананым у невыкананасці шматлікіх просьбаў аб ваеннай дапамозе з боку Вялікага Княства Літоўскага, маскоўскі гаспадар [[Іван III]] распачаў ваенныя дзеянні і неўзабаве ўзяў Цвер у аблогу. Цвярское баярства фактычна здрадзіла вялікаму князю, у большасці перайшоўшы на бок [[Маскоўскае княства|Масквы]]. У ноч на [[12 верасня]] [[1485]] года Міхаіл Барысавіч здолеў уцячы з абложанага горада ў Вялікае Княства Літоўскае. Такім чынам апошняя традыцыйна саюзная ВКЛ дзяржава ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]] спыніла існаванне, што неўзабаве дало магчымасць Маскве перайсці да наступальных дзеянняў супраць самога ВКЛ ([[вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1492—1494 гадоў]]). У [[1486]] годзе, атрымаўшы невялікі дапаможны атрад ад Казіміра, Міхаіл Барысавіч беспаспяхова спрабаваў вярнуць сабе трон.
Радок 9:
Апошнія 20 гадоў жыцця Міхаіл Барысавіч правёў у Вялікім Княстве Літоўскім, дзе як кампенсацыю за страчаныя на ўсходзе ўладанні атрымаў ад караля і вялікага князя значныя грашовыя сумы, а таксама маёнтак Пячыхвосты на [[Валынь|Валыні]] і вялікую [[латыфундыя|латыфундыю]] на поўдні [[Слонімскі павет|Слонімскага павета]] ([[Ласасіная]], [[Бялавічы]], [[Гошчава]] і іншыя). Не адыгрываў прыкметнай палітычнай ролі.
 
Першым шлюбам ([[1470]]—[[1483]]) ажаніўся з Соф’яйСоф'яй, дачкой кіеўскага князя [[Сямён Алелькавіч|Сямёна Алелькавіча]], другім, паводле няпэўных звестак, з дачкой кагосьці з [[Радзівілы|Радзівілаў]], аднак застаўся бяздзетным. Пасля смерці Міхаіла Барысавіча яго ўладанні на [[Беларусь|Беларусі]] перайшлі да князя [[Васіль Глінскі|Васіля Глінскага]]<ref>[[Алесь Белы]]. Міхаіл Барысавіч // {{Крыніцы/ЭВКЛ|2к}} С. 316.</ref>.
 
У [[Нацыянальны мастацкі музей Беларусі|Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі]] захоўваецца партрэт Міхаіла Барысавіча, які паходзіць з [[Нясвіжская галерэя Радзівілаў|Нясвіжскай галерэі Радзівілаў]]. Існуе меркаванне, што падобная атрыбуцыя з'яўляецца хутчэй легендарнай, бо партрэтаваны нагадвае магнатаў пачатку [[XVII стагоддзе|XVII ст.]]<ref>[[Аляксандр Ярашэвіч]]. [http://media.catholic.by/nv/n30/art14.htm Выстава «Нясвіжскія зборы Радзівілаў» у Нацыянальным мастацкім музеі] // «[[Наша Вера]]» № 4 (30), 2004.</ref>