Оге Нільс Бор: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 6:
Оге Бор нарадзіўся ў Капенгагене ў сям'і Маргарэт і [[Нільс Бор|Нільса Бора]], быў іх чацвёртым дзіцем. Сталеючы сярод такіх фізікаў, як [[Вольфганг Паўлі]] і [[Вернер Гейзенберг]], ён таксама пачаў захапляцца фізікай. У 1940 годзе, праз некалькі месяцаў пасля акупацыі Даніі, Оге Бор паступіў у [[Капенгагенскі ўніверсітэт]] і неўзабаве пачаў асіставаць бацьку пры напісанні артыкулаў і лістоў. У кастрычніку 1943 года сіламі Супраціву быў перапраўлены разам з бацькам на лодцы ў Швецыю, а адтуль на бамбавіку ў Англію. Як асістэнт Нільса Бора, удзельнічаў у працы над атамным праектам, у 1944-1945 з'яўляўся супрацоўнікам Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі.
 
У жніўні 1945 Оге Бор вярнуўся ў Данію і працягнуў навучанне, праз год атрымаўшы ступень магістра. У 1946 ён стаў супрацоўнікам Інстытута тэарэтычнай фізікі (Інстытут Нільса Бора), праходзіў стажыроўку ў Прынстанскім і Калумбійскім універсітэтах (з студзеня 1949 года па жнівень, 1950, пад кіраўніцтвам Ісідара Рабі). Там ён пазнаёміўся з [[Леа Джэймс Рэйнуотэр|Джэймсам Рэйнуотэрам]] і Бэнам Мотэльсанам, з якім працягнуў супрацоўніцтва па вяртанні ў Капенгаген. Іх сумесная праца дазволіла развіць у пачатку 1950-х гадоў так званую калектыўную (абагульненую) мадэль ядра. У 1958 разам Д. Пайнсам яны прапанавалі так званую звышцякучую мадэль ядра, разгледзеўшы магчымасць існавання звышцякучасці адронаў ў ядрах. У далейшым Бор і Мотэльсан працавалі над абагульненнем ведаў аб структуры ядра ў выглядзе манаграфіі, першы том якой «адначасткавы рух» выйшаў ў 1969, другі том - «Дэфармацыі ядра» - ў 1975. Праца Оге Бора ў галіне тэорыі ядра паслужыла падставай для ўручэння Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 1975 «за адкрыццё ўзаемасувязі паміж калектыўным рухам і рухам асобнай часціцы ў атамным ядры і развіццё тэорыі будовы атамнага ядра, якая базуецца на гэтай ўзаемасувязі» (сумесна з Мотэльсанам і [[Леа Джэймс Рэйнуотэр|Рэйнуотэрам]]).
 
Адначасова з працай у Інстытуце Оге Бор выкладаў у Капенгагенскім універсітэце, з 1956 - у званні прафесара. Пасля смерці Нільса Бора ў 1962 годзе ўзначаліў Інстытут і быў яго дырэктарам да 1970. З 1957 Оге Бор уваходзіў у кіраўніцтва Інстытута тэарэтычнай атамнай фізікі (Nordisk Institut for Teoretisk Atomfysik), у 1975-1981 з'яўляўся яго дырэктарам. У апошнія гады жыцця ён сканцэнтраваўся на выкладчыцкай дзейнасці.У 1950 Оге Бор ажаніўся на Марыеце Софер, ад якой меў чатырох дзяцей. Пасля яе смерці ён ажаніўся ў другі раз (ў 1981) на Бенце Меер Шарф.