Тамаш Макоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2559801 (translate me)
др clean up, replaced: ў у → ва у, XVI ст. → XVI ст. , а у → а ў, а]] у → а]] ў, краю → края, Крыштап → Крыштаф, асцяў → асцей, Пэ using AWB
Радок 7:
 
[[File:Magni Ducatus Lithuaniae 161.jpg|thumb|Карта Вялікага Княства Літоўскага (Амстэрдам, 1613)]]
Тамаш Макоўскі выгравіраваў першую дакладную карту [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]] (каля 1603, захавалася 2-е выд., [[1613]], [[Амстэрдам]]), да якой склаў тлумачальны тэкст, даў агульную характарыстыку краюкрая (захоўваецца ў бібліятэцы Вільнюскага ўніверсітэта). Арыгінал тэкста да карты захоўваецца ўва універсітэцкайўніверсітэцкай бібліятэцы горада [[Упсала]] уў [[Швецыя|Швецыі]]. Аўтар гравюр да кніг «ПэрэгрынацыяПерэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» М. К. Радзівіла (1601, Брунсберг), «Гіпіка» [[Крыштаф Мікалай Мікалаевіч Дарагастайскі|К. Дарагастайскага]] (1603, [[Кракаў]]; 1620, [[Познань]]), да «Панегірыка братоў Скарульскіх — Яна, Захара і Мікалая» (1604, [[Нясвіж]]), «Панегірыка Казіміру» (1610, [[Вільня]]).
 
Аўтар гравюр з відамі [[Вільня|Вільні]], [[Клецк]]а, [[Трокі|Трокаў]], серыі гравюр «Аблога Смаленска». У [[1611]] годзе ў нясвіжскай майстэрні Макоўскі выгравіраваў план [[Масква|Масквы]], на якім пазначаны маскоўскія храмы, званіцы, вежы і іншыя славутасці<ref>[http://www.soyuzgos.ru/2008/25/25_33_Nesvizh.html Журнал «Союзное Государство» (апрель 2008 г.)]</ref>. Выканаў гравіраваныя партрэт М. К. Радзівіла, некалькі гравюр пра падзеі вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй (серыя «Аблога Смаленска», 1611; выява прадстаўлення сенату палонных братоў Шуйскіх, і інш.). Работы падпісваў Маковіус, Макоўскі, Т.М.
Радок 16:
===Карта ВКЛ===
[[File:Ros-river-1650.jpg|thumb|Фрагмент карты ВКЛ]]
Першай з вядомых зараз значных работ графіка з'яўляецца карта [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]], створаная ў канцы [[XVI стагоддзе|XVI ст.]] па ініцыятыве [[М. К. Радзівіл Сіротка|М. К. Радзівіла (Сіроткі)]]. Вядома, што ў яе выкананні акрамя Т. Макоўскага прымалі ўдзел яшчэ некалькі майстроў, паколькі работа, якая працягвалася каля 20 гадоў (да 1595), патрабавала вялікіх намаганняў, звязаных з фіксацыяй асобных месц, відаў гарадоў і мястэчак, нарэшце — з гравіраваннем сабранага выяўленчага матэрыялу. Безумоўна, Т. Макоўскі выкарыстоўваў ужо існуючыя работы, напрыклад карты [[І. Мюнцэр]]а (1493), М. Кузанскага (1520), А. Паграбкі (1580-ыя), дзе былі паказаны землі Вялікага Княства Літоўскага. Выкананая Т. Макоўскім карта друкавалася за мяжой. Першы раз — магчыма, у [[Гданьск]]у ці [[Аўгсбург]]у (1603). Потым яна была паўторана ў [[Амстэрдам]]е ў майстэрні В. Блауа (1613).
 
===«ПэрэгрынацыяПерэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асветленага Князя Ягамосці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю»===
Другой важнай у мастацкіх адносінах працай Т. Макоўскага з'яўляюцца афармленне і ілюстрацыі да кнігі М. К. Радзівіла (Сіроткі) «ПэрэгрынацыяПерэгрынацыя, або Паломніцтва Ясна Асветленага Князя Ягамосці Мікалая Крыштофа Радзівіла ў Святую Зямлю» аб падарожжы гаспадара Нясвіжа ў Іерусалім у 1582—84 г. Кніга была надрукавана ў г. Брунсберг (1601, Прускае герцагства, сучасны г. [[Бранёва]], Польшча). Тытульны ліст «ПэрэгрынацыіПерэгрынацыі...» Т. Макоўскі вырашыў у выглядзе партала, у абрамленні элементаў якога змешчаны тэкст і выяўлены іерусалімскі крыж як важная адзнака здзейсненага вандравання князя. У кнізе ўсё стрымана і лаканічна. Выявы ідуць за тэкстам, адлюстроўваючы яго змест, але з вялікай ступенню фантастычнасці. Верагодна, у карыстанні Т. Макоўскага меліся падобнага зместу кнігі аб вандраваннях еўрапейцаў у далёкія землі, адкуль ён мог запазычыць асобныя ілюстрацыі, інтэрпрэтуючы ці нават паўтараючы іх.
 
=== «Панегірык братоў Скарульскіх» ===
[[File:Панегірык братоў Скарульскіх.jpg|thumb|Панегірык братоў Скарульскіх (Нясвіж, 1604)]]
Калі гравюры «ПэрэгрынацыіПерэгрынацыі...» яшчэ характарызуюцца некаторай аматарскай няўпэўненасцю, вызначанай тэхнічнай недасканаласцю, то наступныя работы Т. Макоўскага паказваюць значна ўзросшы яго прафесіяналізм і майстэрства. 3 відавочнасцю гэта адлюстроўваецца ў выявах «Панегірыка братоў Скарульскіх» (1604), створанага ў Нясвіжы ў гонар прызначэння М. К. Радзівіла (Сіроткі) на пасаду віленскага ваяводы.<ref name="Лазука 2010">Лазука (2010)</ref>
 
Звычайна такія творы складаліся па пэўнай схеме і ўтрымлівалі акрамя тэкстаў выявы алегарычных персанажаў, эмблем, сімвалаў, непасрэдна звязаных з адраснасцю і зместам панегірыка. У іх часта паказваліся гербы, змяшчаліся партрэты канкрэтных асоб, сюжэтныя кампазіцыі, адлюстраванні некаторых істот і прадметаў. Як правіла, усе выявы і тэкст даваліся ў абрамленні ці на фоне архітэктурных форм і дэталяў, у спалучэнні з пышным арнаментаваным дэкорам. Менавіта такім творам з'яўляецца «Панегірык». Тэксты для яго напісалі студэнты Нясвіжскага езуіцкага калегіума Ян, Захар і Мікалай Скарульскія, а выявы выгравіраваў Т. Макоўскі. Друкавалі работу ў Брунсбергу ў тамтэйшага гравёра і перакладчыка Т. Трэтэра.
Радок 32:
 
===«Гіпіка, альбо Кніга пра коней»===
[[File:Kryštap Darahastajski - Крыштап Дарагастайскі. Hippica 1.jpg|thumb|Ілюстрацыі да кнігі «Гіпіка, альбо Кніга пра коней» К.&nbsp; Дарагастайскага (Кракаў, 1603)]]
Не менш значнай работай з'яўляюцца ілюстрацыі да выдання: «Гіпіка, альбо Кніга пра коней» (1603, [[Кракаў]]). Яго аўтарам быў [[Крыштаф Дарагастайскі]]. Па сутнасці гэта быў дапаможнік па конегадоўлі, дзе змяшчаліся звесткі пра гісторыю коннай язды, пароды коней, іх развядзенне і выездку, апісанні збруі, нават патрабаванні да стайні і ветэрынарныя рэкамендацыі. Хутчэй за ўсё малюнкі, а потым і гравюры да кнігі Т. Макоўскі рабіў па накідах і парадах К. Дарагастайскага. Наўрад ці ў мастака меліся настолькі грунтоўныя веды ў гэтай галіне. Асноўную частку мастацкага вырашэння «Гіпікі» складаюць выявы [[конь свойскі|коней]], пароды якіх асабліва італьянскіх, цаніў заказчык. У іх пераважае амаль аднолькавае кампазіцыйнае вырашэнне: рэльефна трактаваныя фігуры жывёл паказаны ў дынамічных рухах, постаці выразна чытаюцца на фоне неба і панарамных пейзажных відаў. Майстэрства Т. Макоўскага знайшло адлюстраванне не толькі ў прафесійнай гравіроўцы, рэалістычнасці, уважлівых адносінах да перадачы дэталяў, але і ў тым, што ў кожнай ілюстрацыі мастак знаходзіць новыя выраз-ныя пластычныя рашэнні. Выявы дапаўняюць шматлікія варыянты конскай збруі, якія набываюць выгляд своеасаблівага дэкору, абрамляючы фігуры коней. Т. Макоўскаму ўдалося аб'яднаць чыста прыкладны характар ілюстрацый і свае мастацкія погляды аб прыгажосці навакольнага асяроддзя, прыроды ў мнагастайнасці яе праяўленняў.<ref> name="Лазука (2010)<"/ref>
 
===«Натхнёны абаронца айчыны Казімір»===
У друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі ў 1610 была выканана яшчэ адна значная работа Т. Макоўскага — афармленне і ілюстрацыі да кнігі «Натхнёны абаронца айчыны Казімір» («Панегірык Казіміра»). Кніга напісана [[Геранім Більдзюкевіч|Геранімам Більдзюкевічам]] з нагоды кананізацыі ў 1602 [[Казімір Ягайлавіч|Казіміра Ягелончыка]] і нараджэння ў 1609 каралевіча Яна Казіміра. Ініцыятарам выдання быў М. К. Радзівіл (Сіротка). Мастацкую частку кнігі складаюць тытульны ліст, 24 эмблемы-сімвалы і герб маці наследніка — каралевы Канстанцыі. Як і ў «Панегірыку братоў Скарульскіх», тут выкарыстаны матыў эдыкулы, па баках якой на фоне калон выяўлены персаніфікаваныя ўвасабленні важных маральных вартасцяўвартасцей улады — «Бескарыслівасці» і «Пастаянства».
 
Змест кнігі адлюстроўваюць эмблемы-сімвалы, паказаныя на яе старонках: «Святла», «Яснасці» (выявы сонца і месяца), «Мужнасці» (вобраз рыцара, які гатовы да бою), «Згоды» (звязаныя стрэлы), «Справядлівасці» (выява шаляў), «Вечнасці» (гербы Польшчы, Літвы, Вазаў, Ягелонаў, Габсбургаў — каралевы Канстанцыі), «Набожнасці» (фігура ўкленчанага чалавека), а таксама «Аўтарытэта», «Улады», «Вытрыманасці», «Шчодрасці». Кожнае сімвалічнае абазначэнне змешчана ў пышным абрамленні накшталт картушаў, іх суправаджаюць тэксты-тлумачэнні. Пры стварэнні выяў Т. Макоўскі карыстаўся разнастайнай літаратурай эмблематычна-панегірычнага зместу, якая была шырока распаўсюджана ў той час у Еўропе. 3 яе майстар мог запазычыць такія знакі амаль агульнапрынятага сэнсу.