Савет Еўропы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
tagged non-categorized.
DDancer (размовы | уклад)
катэгарызацыя
Радок 1:
'''Савет Еўропы''' — найстарэйшая міжнародная палітычная арганізацыя на кантыненце. Галоўнымі мэтамі Савета Еўропы з'яўляюцца: абарона правоў чалавека, развіццё дэмакратыі і ўмацаванне вяршэнства права ва ўсіх краінах-сябрах РадыСавета. Паўстанне арганізацыі датуецца 5 мая 1949 г., а колькасць яе сябраў на дадзены момант складае 47 краін «вялікай Еўропы» з агульным насельніцтвам 800 млн чалавек. Штаб-кватэра арганізацыі размешчаная ў г. Страсбург (Францыя).
 
Лейтматывам дзейнасці Савета Еўропы з'яўляецца імкненне гарантаваць пачуццё чалавечай годнасці прадстаўнікам усіх народаў, якія насяляюць Еўропу. Шлях да акрэсленых мэтаў, паводле падставовых каштоўнасцей арганізацыі, ляжыць праз агульныя намаганні яе сябраў: у галінах тэрарызму, арганізаванай злачыннасці, карупцыі, махлярства ў кіберпрасторы, кланавання і парушэнняў біяэтыкі, гвалту ў адносінах да дзяцей і жанчын, гандлю людзьмі.
 
Найбольш вартым стымулам у працы Савета Еўропы з'яўляюцца ўзгодненыя па выніках паседжанняў канвенцыі — дакументы, якія гарманізуюць «стракатае» заканадаўства краін-сябраў згодна са стандартамі РадыСавета. Самым вядомым прыкладам такой канвенцыі лічыцца [[Еўрапейская Канвенцыя аб абароне Правоў Чалавека і асноўных свабод]], у якой апісаныя тыя правы і свабоды, якія сябры РадыСавета абавязаліся гарантаваць сваім грамадзянам. Паза гэтай канвенцыяй, падчас дзейнасці арганізацыі былі прыняты больш за 200 дакументаў такога тыпу, а апроч таго — пэўная колькасць рэзалюцый, рэкамендацый для асобных краін.
 
== Структура Савета Еўропы ==
Радок 9:
=== Камітэт Міністраў ===
=== Парламенцкая Асамблея ===
Парламенцкая Асамблея Савета Еўропы (ПАРЕПАСЕ) — своеасаблівы «мозг» арганізацыі, бо да яго абавязкаў належыць генераванне і абмеркаванне памыслаў, якія пазней стануць падставай палітык, абавязковых да выканання на ўзроўні краін. Такая значная роля ПАРЕПАСЕ чыніць яе адным з двух галоўных статутных органаў Савета Еўропы, дзе прадстаўленыя інтарэсы асноўных палітычных партый, існых у дзяржавах-членах Арганізацыі. Такім чынам, у рамках Асамблеі адбываецца супрацоўніцтва прадстаўнікоў парламенцкіх структур 47 краін Еўропы, а ў перыяд ад 1989 г — і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы на правах «спецыяльна запрошаных» сябраў (ўдзел у пленарных пасяджэннях Асамблеі і ў працы яе камісій без права голасу).
 
==== Арганізацыя працы ПАРЕПАСЕ ====
318 членаў Асамблеі і 318 іх намеснікаў выбіраюцца або прызначаюцца нацыянальнымі парламентамі з іх уласнага складу. Колькасць парламентарыяў ад кожнай краіны вагаецца ад 2 да 18 у залежнасці ад колькасці яе насельніцтва. Склад нацыянальных дэлегацый у Асамблеі павінен прапарцыйна адлюстроўваць усе асноўныя палітычныя сілы або групы, прысутныя ў нацыянальным парламенце.
 
Радок 18:
Чатыры разы ў год у зале пасяджэнняў Палаца Еўропы ў Страсбургу праходзяць тыднёвыя пленарныя пасяджэнні Парламенцкай асамблеі. Яны адкрытыя для публікі.
 
Старшыня Асамблеі абіраецца з ліку яе членаў, па традыцыі — на тры паслядоўных аднагадовых тэрміны. Старшыня і яго намеснікі (іх у цяперашні час 18), кіраўнікі пяці палітычных груп, а таксама старшыні Камісій ПАРЕПАСЕ складаюць Бюро Асамблеі. Акрамя гэтага, Асамблея выбірае Генеральнага сакратара Савета Еўропы, яго намесніка, Генеральнага сакратара Парламенцкай Асамблеі, суддзяў Еўрапейскага суда па правах чалавека, а таксама Камісара па правах чалавека.
 
==== Камісіі ПАРЕПАСЕ ====
* Пашыраная сумесная камісія
* Пастаянная камісія
Радок 34:
* Камісія па выкананні абавязацельстваў дзяржавамі-членамі Савета Еўропы (Камісія па маніторынгу)
 
==== Прадстаўніцтва дзяржаў-сябраў у ПАРЕПАСЕ ====
Аўстрыя (6 ас.), Азербайджан (6 ас.), Албанія (4 ас.), Андора (2 ас.), Арменія (4 ас.), Бельгія (7 ас.), Балгарыя (6 ас.), Боснія і Герцагавіна (5 ас.), Венгрыя (7 ас.), Германія (18 ас.), Грэцыя (7 ас.), Грузія (7 ас.), Данія (5 ас.), Ірландыя (4 ас.), Ісландыя (3 ас.), Іспанія (12 ас.), Італія (18 ас.), Кіпр (3 ас.), Латвія (3 ас.), Літва (4 ас.), Ліхтэнштэйн (2 ас.), Люксембург (3 ас.), «былая Югаслаўская Рэспубліка Македонія» (3 ас.), Мальта (3 ас.), Малдова (5 ас.), Манака (2 ас.), Нідэрланды (7 ас.), Нарвегія (5 ас.), Польшча (12 ас.), Партугалія (7 ас.), Расія (18 ас.), Румынія (10 ас.), Сан-Марына (2 ас.), Сербія (7 ас.), Славакія (5 ас.), Славенія (3 ас.), Злучанае Каралеўства (18 ас.), Турцыя (12 ас.), Украіна (12 ас.), Фінляндыя (5 ас.), Францыя (18 ас.), Харватыя (5 ас.), Чарнагорыя (3 ас.), Чэхія (7 ас.), Швейцарыя (6 ас.), Швецыя (6 ас.), Эстонія (3 ас.).
 
Радок 49:
 
=== Камісар па правах чалавека ===
Бюро Камісара па правах чалавека — гэта незалежная структура ў складзе Савета Еўропы. Камісар адказвае за інфармаванасць насельніцтва ў справе прынцыпаў правоў чалавека і за павагу гэтых прынцыпаў з боку дзяржаў, якія ўваходзяць у РадуСавет Еўропы. Камісар выконвае пераважна «прафілактычныя» функцыі і гэтым кардынальна адрозніваецца ад Еўрапейскага суда па правах чалавека.
 
З 1 красавіка 2012 года пост Камісара па правах чалавека займае Нілс Муйжніекс (Латвія). Да яго гэту пасаду займалі Томас Хамарберг (2006—2012 гг.) і Альвара Хіль-Раблес (1999—2006 гг.).
Радок 62:
* [http://humanrightscomment.org/2013/02/12/belarusian-human-rights-defenders-need-support/ Belarusian Human Rights Defenders Need Support — Дзённік Камісара па правах чалавека]
 
[[Катэгорыя: Міжнародныя арганізацыі‎]]
{{Няма катэгорый}}