Лявон Цімафеевіч Баразна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др катэгорыя using AWB
др clean up, replaced: (1991)| → , 1991| (2), ь ў → ь у, ды → і , ягоную → яго , [Наша ніва, 1991| → [Наша ніва (1991)| (2) using AWB
Радок 16:
}}
{{Цёзкі|Баразна}}
'''Ляво́н Баразна́''' ({{ДН|4|2|1929}}, в. [[Новае Сяло, Талачынскі раён|Новае Сяло]], [[{{МН|Талачынскі раён]]|у Талачынскім раёне|}} — {{ДС|15|8|1972}}, [[{{МС|Мінск]]||}}) — беларускі мастак дэкаратыўна-бытавога мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны; забіты ў [[1972]] пры нявысветленых абставінах.
 
У 1950 годзе пасля службы ў войску ўпершыню трапляе ў Мінск. Паступае ў Мастацкае вучылішча і праз два гады атрымлівае дыплом. Падчас вучобы ён пачынае актыўна цікавіцца арнаментам, адзеннем, ткацтвам. Ходзіць па вёсках і распытвае ў людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнаменты, посцілкі, як ткалі, як вышывалі; замалёўвае ўзоры. Вынікам сталі пазней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён здаў у Мастацкі музей. У 1963 годзе Баразна зноў прыязджае ў Мінск, паступае ў [[Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут]]. Пасля пачатку навучальнага года з [[Зянон Пазняк|Зянонам Пазняком]] ствараюць у інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзяць экскурсіі па старым Мінску, этнаграфічныя экспедыцыі, арганізуюць вечарыны.<ref name="nn.by">http://nn.by/?c=ar&i=80581</ref>
Радок 24:
Моцна сябраваў з [[Уладзімір Караткевіч|Уладзімірам Караткевічам]]<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=35483 Рыгор Барадулін пра Лявона Баразну. Успаміны] // [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]</ref>. У [[1969]] разам з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы [[Няміга, гістарычна-архітэктурны комплекс|Няміга]]. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «[[Правда]]», дзякуючы чаму [[Пётр Машэраў|Машэраў]] на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі<ref name="Мінск пад акупацыяй і вайной">[http://www.svaboda.org/content/article/2191677.html Мінск пад акупацыяй і вайной] // [[Зянон Пазняк]], [[Радыё Свабода]]</ref>. У [[1972]] Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.
 
[[15 жніўня]] [[1972]] у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар<ref>[http://www.svaboda.org/content/transcript/766448.html%20Імёны Імёны Свабоды: Лявон Баразна]</ref>. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць ўу здзяйсненні злачынства савецкія спецслужбы<ref name="Мінск пад акупацыяй і вайной"/>.
 
Развітанне адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў. Пахаваны на [[талачын]]скіх могілках.
Радок 30:
Забойцы былі схоплены. Суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і здзек з сімуляцыяй вар'яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказанняў сведак. Забойцы атрымалі мізерныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй<ref>[http://www.novychas.org/timelinks/успаміны-пра-лявона-баразну Успаміны пра Лявона Баразну] // [[Мікола Купава]], [[Новы Час]], 09-02-2009</ref>.
 
У [[1975]] яго сябры зладзілі ў Мінску ягонуюяго персанальную выстаўку, якая мела вялікі грамадскі рэзананс. У лютым [[2010]] годзе ў [[Нацыянальны мастацкі музей Беларусі|Нацыянальным мастацкім музеі]] ўрачыста адкрылася выстаўка «Лявон Баразна. Спадчына»<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=35029 Спадчына Баразны] // [[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]], 12 лютага 2010</ref>.
 
== Творчасць ==
Радок 44:
 
{{DEFAULTSORT:Баразна, Лявон}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Талачынскім раёне]]
[[Катэгорыя:Мастакі Беларусі]]