Савет Еўропы: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
DDancer (размовы | уклад)
DDancer (размовы | уклад)
дапаўненне
Радок 108:
=== Генеральны сакратар ===
Генеральны сакратар Савета Еўропы абіраецца Парламенцкай Асамблеяй (ПАСЕ) на пяцігадовы тэрмін і адказвае за стратэгічнае і бюджэтнае планаванне, а таксама агульнае кіраванне Саветам Еўропы. Дзейсны Генеральны сакратар Савета Еўропы - Турб'ерн Ягланд (ад 2009 г.).
 
== Беларусь і Савет Еўропы ==
16 верасня 1992 г. Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) надала статус «спецыяльна запрошанага» [[Вярхоўны Савет Беларусі|Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь]].
 
12 сакавіка 1993 г. [[Рэспубліка Беларусь]] падала заяўку на далучэнне да Савета Еўропы. Аднак у студзені 1997 г. Бюро ПАСЕ прыняло рашэнне аб прыпыненні статусу «спецыяльна запрошанага» у дачыненні да Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, у выніку чаго разгляд заяўкі Рэспублікі Беларусь аб далучэнні да Савета Еўропы быў прыпынены. Нягледзячы на гэта, стасункі Беларусі з Саветам Еўропы працягваюць развівацца.
 
Рэспубліка Беларусь ад 1993 года з'яўляецца ўдзельнікам Еўрапейскай культурнай канвенцыі.
 
У снежні 2008 г. Кангрэс Мясцовых і Рэгіянальных Уладаў Савета Еўропы надаў статус назіральніка Савету па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры [[Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі|Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу]] Рэспублікі Беларусь.
 
У студзені 2009 г. Беларусь далучылася да Пашыранага частковага пагаднення Савета Еўропы па спорце.
 
Па ўзаемнай дамоўленасці [[Урад Беларусі|Урада Беларусі]] і Савета Еўропы ў чэрвені 2009 г. у Мінску на базе [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] пачаў сваю працу Інфармацыйны пункт СЕ. Прызначэннем Інфапункта СЕ з'яўляецца інфармаванне дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый, СМІ, ВНУ і грамадзян краіны аб Савеце Еўропы, яго каштоўнасцях, прававых інструментах, дасягненнях і прыярытэтах.
 
Ад студзеня 2010 г. Беларусь удзельнiчае ў Канвенцыі аб крымінальнай адказнасці за карупцыю і ў Канвенцыі аб грамадзянска-прававой адказнасці за карупцыю. Беларусь увайшла ў Групу дзяржаў супраць карупцыі (ГРЭКА).
 
Ад кастрычніка 2010 г. прадстаўнiк Беларусi прымае ўдзел у сэсіях Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянская камісія) у статусе асацыяванага сябра.
 
У 2010 годзе Беларусь атрымала запрашэнне Камітэта міністраў СЕ далучыцца да Канвенцыі СЕ аб процідзеянні гандлю людзмі. У цяперашні час унутрыдзяржаўныя працэдуры па далучэнні да гэтай канвенцыі знаходзяцца на стадыi завяршэння.
 
Ад траўня 2011 г. Рэспубліка Беларусь прымае ўдзел у рэалізацыі асобных кампанентаў Інструмента Еўрапейскага звязу і Савета Еўропы ў рамках ініцыятывы ЕС «Усходняе партнёрства».
 
У чэрвені 2012 г. адбылося падпісанне пагаднення паміж Беларуссю і Саветам Еўропы па падрыхтоўцы інфармацыі аб развіцці культуры Беларусі для прэзентацыі ў інфармацыйнай сістэме СЕ «Кампендыум».
 
Беларусь прымае паўнавартасны ўдзел у 4 кіруючых камітэтах Савета Еўропы (па культуры, спадчыне і ландшафце; па адукацыйнай палітыцы і практыцы; па моладзі; па пытаннях Сусветнага антыдопінгавага агенцтва) і ў некалькі іншых камітэтах Савета Еўропы ў якасці назіральніка.
 
Беларусь таксама прымае ўдзел у праграме Савета Еўропы «Песталоцi», якая прадугледжвае абмен перадавым вопытам і напрацоўкамі ў сферы адукацыі. Наша краіна прысутная ў праграме ENIC Network, якая дзейнічае з мэтай спрашчэння працэдур прызнання дакументаў аб адукацыі.
 
== Спасылкі ==
* [http://hub.coe.int/web/coe-portal Council of Europe]
* [http://humanrightscomment.org/2013/02/12/belarusian-human-rights-defenders-need-support/ Belarusian Human Rights Defenders Need Support — Дзённік Камісара па правах чалавека]
* [http://mfa.gov.by/mulateral/organization/list/bel/d1a000f25eb03f3f.html Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь]
 
[[Катэгорыя: Міжнародныя арганізацыі‎]]