Вінаград культурны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др арфаграфія
Радок 41:
У народнай медыцыне адвар сушанага вінаграду з невялікай колькасцю соку цыбулі прымаюць пры кашлі і ахрыпласці голасу, ягады — пры скурных захворваннях, а парашок сушанага лісця — пры матачных крывацёках. Здробненае лісце вінаграду прыкладваюць да гнойных язваў і ран, каб хутчэй загойваліся, адварам і водным настоем палошчуць горла пры ангіне, а таксама праціраюць пры хваробах скуру.<ref name="ЭСГ"/>
 
== АгрэтэхнікаАгратэхніка ==
У натуральных умовах вінаградная лаза ўзбіраецца на самыя высокія дрэвы. У культуры фарміруюцца прыземныя кусты рознай формы.
 
Для пасадкі вінаграду падбіраюць цёплае месца. Кусты садзяць радамі на адлегласці 2,5—3 м, а ў радзе размяшчаюць праз 1,25—1,50 м. Саджанцы перад пасадкай абразаюць, садзяць вясной у ямкі або траншэі. Абрэзку кустоў па гэтай сістэме робяць восенню і вясною. Для падвязкі кустоў ставяць апору: на слупах праз паралельна зямлі нацягваюць дрот.
 
У першы год пасля пасадкі на маладой расліне трэба вырасціць 2—3 моцныя парасткі. Пры абрэзцы над паверхняй зямлі пакідаюць 3—4 пупышкі. Восенню абразаюць недаспелую частку парасткаў; пасынкі і вусікі прыгінаюць і ўкрываюць на зіму. Вясной на другі год пасля абрэзкі пакідаюць 2 парасткі з 3—4 пупышкамі, а аосеннювосенню выразаюць слабыя парасткі, недаспелыя часткі парасткаў, пасынкі і вусы. Вясной на трэці год можна пакінуць больш доўгія патоўшчаныя лозы. На кожным з двух сучкоў ніжні парастак абразаюць на 3—4 пупышкі (на сучок замяшчэння), а верхні — на 6—8 пупышак (на пладовую стрэлку). Парасткі, якія вышэй за пладовую стрэлку, выразаюць зусім. Пладовыя стрэлкі прывязваюць да ніжняга дроту шпалеры. Зялёныя парасткі падвязваюць вертыкальна. Калі з адной пупышкі развіваецца некалькі парасткаў, пакідаюць самы моцны. Выкарыстоўваюцца і больш складаныя, адпаведна больш ураджайных формы куста: веерныя, кардомам, высокаштамбавыя.
 
У вясенне-летні перыяд праводзяць і іншыя аперацыі. ПрышчыпкуПрышчэпку (выдаленне верхавінкі плоданосныхпладаносных парасткаў) робяць да цвіцення або праз 7—10 дзён пасля яго для паляпшэння завязвання ягад. Абразанне (выдаленне верхавінкі зялёных парасткаў над 15—16-м лістом) праводзяць каб лепш выспявалі лаза і ягады. Пасынкі абразаюць па меры іх паяўлення, пакідаюць толькі адзін ліст. Для паскарэння паспявання пладоў і паляпшэння іх якасці праводзяць кальцаванне (кальцавы надрэз або зняцце кольца кары на парастках ніжэй за гронку ў пачаікупачатку паспявання ягад), прарэджванне лісця ў зоне размяшчэння гронак у час паспявання ягад, прарэджванне і разрэджванне гронак і г.д.
 
У перыяд вегетацыі глебу ачышчаюць ад пустазелля. Ва ўмераным клімаце першыя тры гады ўсе сарты вінаграду ўкрываюць на зіму. У далейшым укрываюць зямлёй, яловымі лапкамі, чаротавымі матамі, спецыяльнымі каробкамі толькі незімаўстойлівыя сарты.