Янка Лучына: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 4 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2590303 (translate me)
др clean up, replaced: сьц → сц (2), XIII ст. → XIII ст. (2), 1-й сусветнай вайны → Першай сусветнай в using [[Project:AWB|AWB
Радок 1:
[[Image:Janka Łuczyna.jpg|thumb|Янка Лучына]]
'''Янка ЛУЧЫ́НА''', сапр.: '''Іван Люцыянавіч НЕСЛУХОЎСКІНеслухоўскі''' ({{ДН|18|07|1851}}, [[{{МН|Мінск]]||}} — {{ДС|28|07|1897}}, {{МС|Мінск||}}) — беларускі [[паэт]].
 
== Псеўданім ==
Радок 11:
Паходзіў са шляхецкага [[род Лучыўка-Неслухоўскіх|роду Лучыўка-Неслухоўскіх]]. Выхоўваўся ў прыватным пансіёне настаўніка Ціля, адкуль дзяцей дазвалялася забіраць толькі ў нядзелю і на святы. У 14-гадовым узросце быў прыняты ў Мінскую класічную гімназію, адразу ў 3 клас. Вучыўся паспяхова і на пачатку наступнага года быў узнагароджаны пахвальным лістом.
 
Скончыўшы ў 1870 гімназію ў ліку лепшых вучняў, Іван Неслухоўскі працягваць адукацыю наважыўся ў [[Пецярбург]]у, ва ўніверсітэце. Ён паспяхова здаў уступныя экзамены на матэматычны факультэт і хадзіў на універсітэцкіяўніверсітэцкія лекцыі да мая месяца 1871, а пасля чамусьці папрасіў дазволу на адпачынак і, не дачакаўшыся сесіі, выехаў у Мінск. Урэшце выбар спыніўся на прафесіі інжынера. У гэтым выбары была пэўная даніна модзе: у асяроддзі інтэлігенцыі ў той час распаўсюджвалася думка, што тэхнічны прагрэс можа шмат змяніць у грамадстве да лепшага, станоўча паўплываць на сацыяльныя стасункі. Восенню 1871 Іван Неслухоўскі аформіў звальненне з універсітэта і паступіў у [[Пецярбургскі тэхналагічны інстытут]], на механічнае аддзяленне. Спачатку ён наведваў заняткі як вольнаслухач, а праз год быў унесены ў спіс пастаянных студэнтаў. На канікулы ён прыязджаў звычайна да бацькоў — у Мінск і ў Мархачоўшчыну пад Стоўбцамі. Выязджаў і ў Варонеж, дзе год служыў на чыгунцы, перапыніўшы дзеля гэтага вучобу. У верасні 1877 рашэнне вучэбнага камітэта Тэхналагічнага інстытута аб прысваенні І. Неслухоўскаму ступені інжынера-тэхнолага было зацверджана таварышам міністра фінансаў, і малады спецыяліст, падаўшы заяву з просьбай выслаць дыплом у Мінск на імя бацькі, неадкладна пакінуў Пецярбург.
 
У канцы верасня або на пачатку кастрычніка Іван Неслухоўскі, верагодна, быў ужо ў [[Тыфліс]]е, дзе пачаў служыць на чыгуначных складах. Праз два гады, калі быў ужо начальнікам тых складоў, ён, «знаходзячыся ў Мінску, захварэў паралічам ног»<ref>Пачынальнікі: 3 гісторыка-літаратурных матэрыялаў [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] / Уклад. Г. Кісялёў. Мн., 1977. С. 474.</ref>. У Тыфліс Іван Люцыянавіч не вярнуўся. Працяглае ж лячэнне не надта дапамагло: ён мог пасоўвацца толькі з дапамогай мыліц. Бяда, аднак, не пахіснула жыццялюбства, не пазбавіла прагі дзейнасці. Ён уладкаваўся на службу ў мінскае тэхнічнае бюро [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгункі]], дзе прыдалася яго інжынерная адукацыя. Ад маладосці захапляўся рыбнай лоўляй і паляваннем.
 
== Творчасць ==
Радок 22:
Аўтар паэм «Паляўнічыя акварэлі з Палесся», «Віялета», «Гануся», «Андрэй». Тэматычна паэія Янкі Лучыны звязаная пераважна з жыццём беларускай вёскі. Ён па-мастацку асэнсаваў рэчаіснасць, сцвярджаў дэмакратычныя ідэалы. Працягваючы традыцыі [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], паэт засяроджваў увагу на малюнках вясковага жыцця і на вобразе селяніна як галоўнага носьбіта беларускай нацыянальнай ментальнасці, развіваў узаемадзеянне рэалістычнага і рамантычнага пачаткаў у сваёй творчасці, закладваў асновы беларускай філасофскай лірыкі.
 
Стрымана-ідылічны малюнак світання ў вершы «Вясновай парой» змяняецца гутаркай сватоў Піліпа Окуня і Янкі Бычка, якія праз гукапераймальную «разгадку» птушыных галасоў не толькі паказваюць сваё разуменне грамадскіх стасункаў, але і гоняць драпежніцкую мараль пануючых класаў. Гэта разуменне і ганьбаванне зыходзіла, вядома ж, ад аўтара, але зыходзіла пераўвасоблена, з вуснаў лірычных герояў-сялян, у адпаведнасці з сялянскім уяўленнем пра свет, дзе «не прыкраўшы, не прылгаўшы, тай не будзеш панам». У вачах лірычных герояў Янкі Лучыны вобраз пана атаясамліваўся з чалавекам несумленным, які не працуе. Гэта было стаўленне беларускага сялянства да носьбітаў сацыяльнай амаральнасці, якое давала паэту веру ў духоўную моц народа і натхняла на выкрыццё утылітарнаўтылітарна-прыземленай і драпежніцкай псіхалогіі грамадскіх нягоднікаў, схільных да ўзбагачэння за кошт іншых.
 
Творы Янкі Лучыны на беларускай мове не маюць прыкмет пераадолення сацыяльна-псіхалагічнага бар'еру, які павінен быў бы паўстаць пры набліжэнні інтэлігента-гараджаніна, патомнага шляхціца да «мужыцкага» тыпу мыслення. У вершах, арыентаваных, як правіла, на чытача з народа, на селяніна, няма, па сутнасці, ніякай стылізацыі: яны шчырыя, непасрэдныя і натуральныя. Але без пэўнага аўтарскага пераўвасаблення ўсё-такі не абышлося, бо так ці інакш трэба было ўжывацца ў сялянскую свядомасць і разам з тым перайсці ад уласнага вопыту польскамоўнай версіфікацыі да эстэтычнага асваення выяўленчых магчымасцяўмагчымасцей беларускай гутарковай мовы. Янка Лучына з гэтым справіўся. Выдатны творчы вынік стаў магчымы таму, што пераўтварэнне жыццёвага матэрыялу на новым узроўні вымагалася высокім грамадзянскім сумленнем паэта.
 
У Лучынавым вершаваным радку беларускія словы знаходзяцца ў нязмушана-простым сінтаксічным узаемадачыненні, у чытача ўзнікае адчуванне, быццам ён слухае маўленне — даверлівую гутарку аўтара. Апавядальная інтанацыя большасці паэтычных твораў, напісаных па-беларуску, — гэта рух насустрач селяніну, дзеля каго задумваўся і ад чыйго імя ствараўся верш. Праз гутарковы стыль, які адпавядаў духу часу і абумоўліваўся дэмакратычнай настроенасцю паэта, выяўлялася зліццё яго асобы з памкненнямі і ладам думак сялянства, адбывалася мастацкае адкрыццё эпічнай постаці беларускага мужыка.
Радок 48:
Патрыятычны матыў прыкметна і шматстайна пульсаваў у польскамоўных творах паэта («Дзве заранкі», «Пышны малюнак», «Развітанне», «Як мора, хвалююцца з ветрам прыгожа...» і інш.
 
Ён аўтар нарыса «3 крывавых дзён» (1889), напісанага паводле ўспамінаў удзельніка [[Паўстанне 1863-1864|паўстання 1863-64]] і прысвечанага ўзнаўленню эпізодаў, карцін вызвольнайвызваленчай барацьбы на Міншчыне і паходу паўстанцаў ад Мінска ў Ігуменскі павет пад кіраўнігггвам Б. Свентаржэцкага і С. Ляскоўскага. Збярогся таксама яго драматычны абразок без назвы.
 
Перакладаў з польскай мовы на беларускую ([[У. Сыракомля]]) і рускую (У. Сыракомля, А. Аснык), з рускай на польскую (І. Крылоў, М. Някрасаў, В. Чуміна-Міхайлава і інш.), з нямецкай ([[Г. Гейнэ]]), старажытна-грэчаскай ([[Гамер]]).
Радок 77:
 
{{DEFAULTSORT:Лучына Янка}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]