Розніца паміж версіямі "Алег Антонавіч Лойка"

др
clean up, replaced: — 19 лістапада 2008 → — {{ДС|19|11|2008}}, (1 мая 1931, → ({{ДН|1|5|1931}},, медалём → медалем (2) using AWB
др (clean up, replaced: — 19 лістапада 2008 → — {{ДС|19|11|2008}}, (1 мая 1931, → ({{ДН|1|5|1931}},, медалём → медалем (2) using AWB)
'''Алег Антонавіч ЛОЙКА''' ([[{{ДН|1 мая]] [[|5|1931]]}}, [[{{МН|Слонім]] ||}} [[{{ДС|19 лістапада]] [[|11|2008]]}}, [[{{МС|Слонім]]||}}) — беларускі [[паэт]], [[пісьменнік]] і [[літаратуразнавец]]. Член-карэспандэнт [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|АН Беларусі]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і фельчара. Скончыў [[філалагічны факультэт БДУ| філалагічны факультэт]] [[БДУ]] (1953), аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДУ (1956). З 1956 — выкладчык беларускай літаратуры, з 1985 — загадчык кафедры БДУ. У 1991-1996 гадах - дэкан [[філалагічны факультэт БДУ| філалагічнага факультэта]] [[БДУ]].
Кіраваў універсітэцкім аб'яднаннем «Узлёт» (1964—1989). У апошнія гады жыцця жыў у Слоніме.
Быў жанаты, меў дачку Антаніну, сына Паўла і ўнукаў Віталя, Алега і Надзею.
Дэбютаваў вершамі ў 1943 («Баранавіцкая газета»). Аўтар зборнікаў паэзіі «На юначым шляху» (1959), «Задуменныя пералескі» (1961), «Дарогі і летуценні» (1963), «Блакітнае азерца» (вершы і паэмы, 1965), «Каб не плакалі кані» (1967), «Дзівасіл» (1969), «Калі ў дарозе ты…» (выбранае, 1971), «Шчырасць» (1973), «Пачуцці» (вершы і паэма, 1976), «Лінія жыцця» (1978), «Скрыжалі» (выбранае, 1981), «Няроўныя даты» (1983), «Грайна» (1986), «Пралескі ў акопах» (1987), «Балады вайны і міру» (1989), «Талая вясна» (вершы і паэмы, 1990). Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Як Тоня рэха шукала» (1962), «Карагод дзівосных прыгод» (1966), «Каля млына» (1972), «Дзе хто начуе?» (1977), «Пра дзеда Аяяй і бабку Оёёй» (1984). Напісаў раманы-эсэ «Як агонь, як вада» (1984) і «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990), аповесць «Скарына на Градчанах» (1990), сцэнарый дакументальнага фільма «Максім Багдановіч» (зняты ў 1990). Аўтар 100 кніг, апошняя прыжыццёвая выйшла ў 2003 годзе.
 
Пераклаў на беларускую мову кніжку выбраных твораў [[П. Верлен]]а «У месяцавым ззянні» (1974), [[І. В. Гётэ]] «Спатканне і ростань» (1981), асобныя творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, польскіх і іншых паэтаў. Перакладчык[[перакладчык]] і ўкладальнік 2-томнай анталогіі польскай паэзіі «Ад Буга да Віслы», куды ўвайшлі вершы 180 паэтаў.
 
Выступаў як крытык і літаратуразнавец. Выдаў манаграфіі «Адам Міцкевіч і беларуская літаратура» (1959), «[[Новая зямля, паэма|Новая зямля]]» Якуба Коласа: Вытокі, веліч, хараство" (1961), «Максім Багдановіч» (1966), «Сустрэчы з днём сённяшнім» (1968), «Беларуская паэзія пачатку XX стагоддзя» (1972), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў і творчых партрэтаў «Паэзія і час» (1981), даклады на V Міжнародны з'езд славістаў «Беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі ў XIX ст.» (з [[Н. Перкін]]ым, 1963), на IX з'езд — «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры» (з [[В. Чамярыцкі]]м, [[А. Коршунаў|А. Коршунавым]], 1982), вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (ч. I — 1977, ч. II — 1980, 2-е дапрац. выд. ч. I і II — 1989). Аўтар праграм па старабеларускай літаратуры і беларускай літаратуры XVIII — пачатку XX стагоддзяў. Адзін са складальнікаў хрэстаматыі для вышэйшых навучальных устаноў «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (з [[С. Александровіч]]ам і [[В. Рагойша]]м, 1971, 2-е дапрацаванае выданне з В. Рагойшам, 1988).
 
== Прызнанне ==
* Член СП[[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] (з 1960).
* [[Доктар філалагічных навук]]
* Прафесар.
* Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, медалёммедалем Францыска Скарыны, польскім медалёммедалем «Заслужаны перад польскай літаратурай» інш. медалямі.
* Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1990) за раман-эсэ «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае».
* Лаўрэат прэміі БДУ імя Уладзіміра Пічэты.
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Выпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Дактары філалагічных навук‎]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
171 483

праўкі