Сяргей Новік-Пяюн: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (размовы | уклад)
др Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3895000 (translate me)
др clean up, replaced: краю → края, ў ў → ў у using AWB
Радок 1:
'''Сяргей НОВІК-ПЯЮН''', сапр.: '''Сяргей Міхайлавіч НОВІК''' ({{ДН|27|8|1906|14}}, в. [[Лявонавічы]] Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер {{МН|Нясвіжскі раён МінскайНясвіжскім вобласціраёне|}}, [[Мінская вобласць]] — {{ДС|26|8|1994}}, [[{{МС|Мінск]]||}}; Псеўданімы: ''Алесь Бярозка''; ''С.Каліноўскі''; ''Малады Дзядок''; ''Сяргей Пяюн''; ''С. Стапанчык''; ''Н.Сяргееў''; ''Od naszego morza''; ''Dziecko Pomorza''; ''Gіos Њwiecki''; ''Krasnoludek''; ''Krasnoludek z Borуw Tucholskich''; ''Stary Dziadok''; Крыптанімы: ''Н.''; ''С. Н.''; ''С. П.''; ''N.'';) — беларускі [[паэт]], [[празаік]].
 
{{змест злева}}
 
== Біяграфія ==
У 1918—1924 вучыўся ў Нясвіжскай гімназіі, прымаў ўдзелудзел у скаўцкiм руху; у 1925—1926 на беларускіх настаўніцкіх курсах у Вільні. У 1926 стварыў у роднай вёсцы хор (з 1963 народны) і тэатр. Арганізаваў гурток [[ТБШ]], беларускую бібліятэку і тайныя школы ў Лявонавічах і наваколлі, за што ў 1926 высланы польскімі ўладамі ў Свеце над Віслай. У 1927—1931 супрацоўнік віленскага часопісу для дзяцей «Заранка». Пасля вяртання ў родныя мясціны ў 1931 зноў арыштаваны і высланы пад нагляд паліцыі ў Слонім. Разам з жонкай Людмілай у 1938—1939 выдаваў польскамоўную газету «Gazeta Slonimska». Чарговы раз арыштаваны польскімі ўладамі ў сакавіку 1939; зняволены ў турме ў Баранавічах. Вызвалены пасля прыходу Чырвонай Арміі. У 1939—1940 працаваў у сістэме народнай адукацыі, потым дырэктарам Слонімскага раённага краязнаўчага музея. У чэрвені 1941 выратаваў экспанаты музея разам з І. Стаброўскім, схаваўшы іх на ўскраіне горада. Падтрымліваў сувязі з партызанамі. У 1943 арыштаваны СД; адпраўлены ў [[лагер смерці Калдычэва]]. 4.7.1944 падчас расстрэлу групы вязняў (600 чалавек) паранены, прыкінуўся мёртвым, што яго і выратавала. Пасля вызвалення Слоніма працаваў дырэктарам Слонімскага гістарычна-краязнаўчага музея. 14.12.1944 арыштаваны органамі НКДБ; 24.3.1945 ваенным трыбуналам асуджаны за «''здраду радзіме''» на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлены на Калыму. Вызвалены і рэабілітаваны ў перыяд з 5.11.1958 да 18.12.1958. У 1959 вярнуўся ў Беларусь. Жыў у Слоніме, Нясвіжы; з 1960 — у Мінску. Член СП Беларусі (з 1984). Асабовая справа С. Новіка-Пяюна. № П-5614 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Пахаваны на могілках у в. Лявонавічы.
 
Радок 27:
 
{{DEFAULTSORT:Новік-Пяюн Сяргей}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
 
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]