Казімір Сваяк: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: ангельск → англійск, (1906)| → , 1906|, азімер → азімір, льл → лл, сьл → сл (3), асцёл свято → асцёл Свято, нэт → нет, мэ using AWB |
|||
Радок 1:
[[Image:Казімір Сваяк.jpg|thumb|Казімір Сваяк]]
'''Казімір (Казімер)
== Біяграфія ==
=== Раннія гады ===
Нарадзіўся ў сям'і селяніна-паў[[валока|валочніка]] Мацея Стаповіча, у сям'і было шасцёра дзяцей (у т.л. браты [[Альбін Стэповіч|Альбін]] і Бернард<ref>Нар. 30.8.1907 у вёсцы Барані на Віленшчыне. Вучыўся ў [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]. У 1939 скончыў агранамічны факультэт Віленскага ўніверсітэта. У 1945 прыехаў у Сопат, да 1952 працаваў у Аддзеле сельскай гаспадаркі ваяводскай
Скончыў пачатковую і Свянцянскую павятовую школы (1905). У 1906—1907 жыў у Вільні дзе даведаўся пра «[[Наша ніва (1906)|Нашу ніву]]». У 1908 паступіў у Пецярбургскую духоўную семінарыю. У 1912 захварэў на сухоты, у тым жа годзе напісаў першы верш «На імяніны майго пробашча». Зіму 1912—1913 правёў на курорце ў [[Закапанэ]]. У 1913 у газеце «Беларус» друкуюцца яго творы. З-за хваробы толькі вясной 1915 быў высвечаны на ксяндза ў Петраградзе з рук біскупа Цепляка і атрымлівае прызначэнне вікарыем у [[Камайскі касцёл]]. Неўзабаве, к вялікай радасці К. Стаповіча, яго пераводзяць у Клюшчаны, што побач Баранёў, 19 чэрвеня 1915 газета «Беларус» змясціла віншаванне ксяндзу Стаповічу з нагоды яго прыміцыі ад жыхароў Клюшчан.
=== Пасля высвячэння на святара ===
У Клюшчанах К. Стаповіч стварыў хор, у якім, паводле звестак Я. Драўніцкага, спявалі хлопцы і дзяўчаты з Вялікай Казаноўшчыны, Будрань, Пятрашышак, Кісялёў, некаторыя нават з Трашчан. У самага К. Стаповіча быў добры слых і лірычны тэнар, ён добра граў на скрыпцы, а смычком дырыжыраваў. З хорам ён развучваў не толькі рэлігійныя, але і народныя беларускія песні: «Чырвона каліначка», «Гусі», «Зялёны дубочак», «Салавейка». Першае казанне на беларускай мове прагучала ў Клюшчанскім касцёле 21 лістапада 1915 года.
Радок 17 ⟶ 15:
[[File:Hol dusy.JPG|thumb|«Голас душы. Набажэнства для беларусаў-каталікоў» (2-е выданне)]]
У 1917—1919 хварэў, зноў паехаў у Закапанэ дзе адначасова працаваў капеланам кліматычнага шпіталя. У ліпені 1919 сабраўся дадому, у Клюшчаны. Па дарозе заехаў да сябра — ксяндза Я. Германовіча ([[Вінцук Адважны]]) у Лапеніцу, што пад Ваўкавыскам. Там К. Стаповіч выступаў з казаннямі па-беларуску, прычыніўся да арганізацыі школ. У выніку з'явіўся пратэст, падпісаны мясцовымі ксяндзамі, супраць
Узімку 1919—1920 — зноў у Закапанэ. З гэтага часу яго творы — вершы, апавяданні, эсэ, філасофскія эцюды, гумарэскі, публіцыстычныя артыкулы рэлігійнага і літаратурна-крытычнага зместу, у т.л. нарыс пра [[Ф. Багушэвіч]]а, нататку пра аповесць «Дзве душы» [[М. Гарэцкі|М. Гарэцкага]], пачынаюць друкаваць
У кан. 1920 К. Стаповіч атрымлівае размеркаванне ў [[Засвір]], дзе служыў
У Засвір К. Стаповіча прыязджаў мастак Ракіцкі,
Восенню 1922 стан здароўя К. Стаповіча пагаршаецца. Восень 1923 — вясну 1924 зноў правёў у Закапанэ. Вяртаецца ў Засвір, але хварэе. У 1924 у Вільні выходзіць зборнік паэзіі Казіміра Сваяка «Мая Ліра»<ref>Новае выданне: ''Сваяк К. Мая ліра. Мн., 1992. —39 с.''</ref>, зборнік аб'яднаў самыя розныя творы Сваяка: вершы-медытацыі, і вершы-звароты да Бога, вершы-імпрэсіі і вершы ў прозе, балады і жартаўлівыя прыпеўкі, вершы на евангельскія сюжэты. Зіма 1924—1925 — зноў Закапанэ, але стан здароўя пагаршаецца, зімой 1926 К. Стаповіч нават думае што памрэ на чужыне, некалькі разоў просіць брата Альбіна і кс. [[Адам Станкевіч|Адама Станкевіча]] забраць яго з Закапанэ. Урэшце кс. А. Станкевіч паехаў за ім, у К. Стаповіча нават з'явілася надзея што на радзіме ў Клюшчанах ён выздаравее, але з цягніка ў Вільні яго давялося выносіць ужо на руках.
=== Смерць ===
Паміраў ён у Вільні, у шпіталі, пры смерці быў пры ім ксёндз Адам Станкевіч. Памёр 6 мая, 7 мая цела перавезлі ў касцёл
К. Стаповіч прасіў у сяброў, каб яго пахавалі ў Клюшчанах — ён даўно выбраў сабе месца, але пахавалі яго ў Вільні на [[могілкі Роса|могілках Роса]], непадалёк ад магілы [[М. Чурлёніс]]а. Хор [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]] спяваў беларускія рэлігійныя песні. Згодна з жаданнем, выказаным у тастаменце, над магілай прагучалі ўсе тры мовы: кс. Гадлеўскі — па-беларуску, кс. Рэпаць — па-польску, кс. Чыбірас — па-літоўску. На адкрыццё помніка К. Стаповічу ў Вільню за 85 км прыйшла вялікая група моладзі з Клюшчан.
== Творчасць ==
Друкаваўся з 1913 («Беларус»). Аўтар зборніка вершаў «Мая ліра» (Вільня, [[1924]]), вершаванага апавядання «Чарку дай, браце» (Вільня, [[1926]]). Выступаў як [[публіцыст]], пісаў драматычныя творы. Асобнымі выданнямі выйшлі «Янка Канцавы» (Вільня, [[1920]], [[1924]]), «Купальле» (Вільня, [[1930]]). Напісаў філасофскі дзённік «Дзея маёй мысьлі, сэрца і волі» з «Аўтабіяграфіяй»<ref>Новае выданне: ''Сваяк К. Дзея маей мысьлі, сэрца і волі: (з Аўтабіяграфіяй). 4-е выд., — Мн.: 1992.''</ref>.
== Памяць ==
Радок 49 ⟶ 47:
* Чакур Г. [http://astraviec.org/people/people23.php Да 115-й гадавіны са дня нараджэння Канстанціна Стаповіча] // Астравеччына: Выдатныя людзі Астравеччыны — Эл.рэсурс astraviec.org — неафіцыйны сайт Астравеччыны
* Vytautas Žeimantas. Kazimieras Svajakas - kunigas, publicistas, švietėjas // XXI amžius, 2010 saus. 29, 12-13 pusl.(на литовск.)
{{DEFAULTSORT:Сваяк Казімір}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Паэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты]]
|