Эндру Джон Уайлс: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Файл:Andrew wiles1-3.jpg|thumb|Эндру Джон Уайлс]]
'''Сэр Эндру Джон Уайлс''' (анг.: Sir Andrew John Wiles, нар. {{ДН|11|4|1953}} года, [[Горад Кембрыдж|Кембрыдж]], [[Вялікабрытанія]], рыцар-камандор [[Ордэн Брытанскай імперыі|Ордэна Брытанскай Імперыі]] з [[2000]]) — англійскі і амерыканскі матэматык, [[прафесар]] матэматыкі [[Прынстанскі ўніверсітэт|Прынстанскага ўніверсітэта]], загадчык кафедры матэматыкі, член навуковага савета Інстытута матэматыкі Клэя. Атрымаў навуковую ступень [[бакалаўр]]а ў 1974 годзе ў каледжы Мёртан [[Оксфардскі ўніверсітэт|Оксфардскага ўніверсітэта]]. Навуковую кар'еру пачаў летам 1975 пад кіраўніцтвам прафесара Джона Коўтса ў каледжы Клэр [[Кембрыджскі ўніверсітэт|Кембрыджскага ўніверсітэта]], дзе і атрымаў ступень доктара. У перыяд з 1977 па 1980 Уайлс займаў пасады малодшага навуковага супрацоўніка ў каледжы Клэр і дацэнта ў Гарвардскім універсітэце. Сумесна з Джонам Коўтсам ён працаваў над арыфметыкай эліптычных крывых з комплексным памнажэннем метадамі тэорыі Івасавы. У 1982 годзе Уайлс пераехаў з Вялікабрытаніі ў ЗША.
 
Адной з галоўных падзей у яго кар'еры стаў доказ Вялікай тэарэмы Ферма і выяўленне тэхнічнага метаду, які дазволіў скончыць доказ з дапамогай яго былога аспіранта, Рычарда Тэйлара, у 1994 годзе. Працаваць над тэарэмай Ферма ён пачаў летам 1986 года пасля таго, як Кен Рыбет даказаў гіпотэзу аб сувязі паўстабільных эліптычных крывых (прыватнага выпадку тэарэмы Таніямы - Сімуры) з тэарэмай Ферма. Асноўная ідэя аб такой сувязі належыць нямецкаму матэматыку Герхарду Фраю.