Курлоўскі расстрэл: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія, стылявыя змены
выява з вікісховішча
Радок 1:
[[File:GetKurloŭski imgrasstrel, Miensk.jpeg|200px|thumb|Людзі перад домам губернатара на Саборнай плошчы ў Мінску.]]
'''Курлоўскі расстрэл 1905 г.''' — расстрэл царскімі войскамі і паліцыяй мітынгу ў [[Мінск]] 18 (31 па н.с.) кастрычніка [[1905|1905 г.]] У гэты дзень па горадзе пачалі распаўсюджвацца чуткі пра [[Маніфест 17 кастрычніка]], які абвясціў у краіне дэмакратычныя свабоды, даваў заканадаўчыя паўнамоцтвы [[Дзяржаўная дума|Дзяржаўнай дума]], але захаваў у [[Расійская імперыя|Расіі]] манархію. Жыхары выходзілі на вуліцу. Натоўпы людзей ператвараліся ў мітынгі і дэманстрацыі, удзельнікі якіх з чырвонымі сцягамі і рэвалюцыйнымі песнямі накіроўваліся да [[Віленскі вакзал|Віленскага вакзалу]] [[Лібава-Роменская чыгунка|Лібава-Роменскай чыгункі]] (зараз вакзал Мінск-Пасажырскі). А 11-й гадзіне пачаўся мітынг. Па патрабаванні яго ўдзельнікаў губернатар [[Павел Рыгоравіч Курлоў]] вызваліў палітвязняў. Да 16 гадзін на плошчы перад вакзалам сабралася каля 20 тыс. чалавек. На ўзвышэнні, дзе выступалі прамоўцы як сімвал свабоды стаяла жанчына з чырвоным сцягам. Каб разагнаць мітынг, жандарскі палкоўнік Вільдэмар-Клопман са згоды Курлова распарадзіўся адкрыць стральбу па яго ўдзельніках. Ахвярамі сталі каля 100 чалавек, каля 300 чалавек былі паранены. У адказ на гэта злачынства [[Мінская арганізацыя РСДРП]] звярнулася да жыхароў горада з адозвай, у якой патрабавала: неадкладна адхіліць ад пасады і аддаць пад суд губернатара Курлова і інш. асоб, вінаватых у расстрэле, распусціць паліцыю, выдаліць з горада казакоў, забяспечыць сем'і ахвяр за кошт дзяржавы, адміністрацыі горада ўзброеным сілам не ўмешвацца ў сходы грамадзян. Мінскі кааліцыйны савет у знак пратэсту ўзнавіў усеагульную стачку, якая працягвалася да 24 кастрычніка (6 лістапада па н.с.) [[1905|1905 год]]
Абурэнне жорсткай расправай над удзельнікамі мітынгу ў Мінску было настолькі вялікае, што ўлады вымушаны былі адклікаць Курлова ў Пецярбург і пачаць афіцыйнае расследаванне. Аднак злачынцаў да адказнасці не прыцягнулі. Курлоў не прызнаў сваёй віны ў падзеях 18 (31 па н.с.) кастрычніка [[1905|1905 год]] і пераклаў яе на вайсковае камандаванне.